Вы тут

У Радашковічах пасля рэканструкцыі адкрылі пажарнае дэпо


Абноўленае падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будзе абслугоўваць сам пасёлак, у якім пражывае звыш шасці тысяч чалавек, населеныя пункты на тэрыторыі Радашковіцкага сельскага Савета, а таксама найбліжэйшыя вёскі Мінскага раёна. Акрамя таго, у зоне адказнасці пажарнага дэпо — школы, медыцынскія ўстановы, прадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі пасёлка.


— Адкрыццё падраздзялення МНС у Радашковічах — вынік планамернай работы, — адзначыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Аляксандр КРУЧАНАЎ. — Сёння на месцы старой часці, якая не адпавядала тэмпам развіцця і патрабаванням рэгіёна ў плане забеспячэння пажарнай бяспекі людзей, мы бачым новы будынак, укамплектаваны сучаснай тэхнікай, што дазволіць дастаткова аператыўна рэагаваць на ўсе надзвычайныя сітуацыі. На наступны год мы запланавалі адкрыццё пажарнага дэпо ў Беразіне.

Як запэўніў першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр ХУДАЛЕЕЎ, у хуткім часе ратавальнікі дакажуць, што кожны жыхар можа разлічваць на аператыўную дапамогу. «Для асабовага складу створаны камфортныя ўмовы нясення службы, падтрымкі добрай фізічнай формы, а гэта дазваляе ратавальнікам павышаць эфектыўнасць баявой работы, выконваць задачы па абароне жыцця і здароўя людзей», — адзначыў прадстаўнік ведамства.

Абноўленае падраздзяленне ўкамплектавана сучаснай пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікай і абсталяваннем. Безумоўна, усё гэта дазволіць яшчэ больш аператыўна рэагаваць на надзвычайныя здарэнні. Праўда, лепш, каб іх увогуле не было.

Вераніка КАНЮТА

Фо­та Мінск­ага аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня МНС

Загаловак у газеце: Дапамога побач

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.