Вы тут

На пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама разгледзілі пытанні дзяржаўнай маёмасці


Нядаўна на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама былі разгледжаны пытанні выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. У ім па відэасувязі браў удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.


У рэжыме відэаканферэнцсувязі таксама ўдзельнічалі кіраўнікі і адказныя за гэты вектар дзейнасці ў райгарвыканкамах.

Спікер ніжняй палаты беларускага парламента нагадаў пра тое, што ў канцы красавіка старшыні аблвыканкамаў былі запрошаны на нараду да Прэзідэнта, падчас якой абмяркоўвалася і пытанне неабходнасці зносу непрыдатных будынкаў і збудаванняў сельскагаспадарчых арганізацый, як і тых, якія не выкарыстоўваюцца. Трэба ўцягваць у гаспадарчы абарот зямельныя ўчасткі, дзе стаялі фермы, майстэрні, сушылкі і іншае. Быў агучаны канкрэтны тэрмін завяршэння працэсу — да 1 мая 2024 года, нагадаў Уладзімір Андрэйчанка. У Віцебскай вобласці такіх аб'ектаў парадку 470.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў паставіў задачу весці адпаведную работу больш актыўна і сістэмна.

Што датычыцца іншай нерухомасці, сёлета Прыдзвінскі край — лідар па колькасці аб'ектаў, якія былі прададзены і іншым чынам цяпер працуюць на эканоміку.

У вобласці ў перыяд са студзеня да жніўня ўцягнулі ў гаспадарчы абарот і знеслі 150 аб'ектаў з запланаваных каля 480. Каб прыцягнуць яшчэ большую колькасць інвестараў, камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» быў створаны дадатковы спіс з назвамі прыблізна дзевяноста аб'ектаў, якія можна атрымаць, каб выкарыстоўваць на вельмі прывабных умовах пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. І ў бягучым годзе прыблізна дзесяць аб'ектаў ужо перададзены.

Яшчэ ёсць пералік будынкаў, якія ўяўляюць сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. У ім засталося пятнаццаць аб'ектаў.

Дарэчы, найбольш часта на аўкцыёнах купляюць «сцены» за базавую велічыню ці калі кошт паніжаны на 80 %.

Добра наладжана работа па зносе прыватнага жылля, якое не патрэбна нашчадкам і спадчыннікам.

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў канстатаваў, што сёлета на 143 % выкананы знос у глыбінцы. І распавёў пра тое, як пошук уладальнікаў «метраў» вядзецца нярэдка і з міжнародным размахам. Напрыклад, у адным з раёнаў гаспадыня хаты з'ехала ў ЗША, правы спадчыны перайшлі дачцэ, якую ў сельскім выканкаме знайшлі ў Калумбіі. Яна падпісала адпаведны дакумент, што не мае прэтэнзій на валоданне домам. І цікавых прыкладаў, за якімі цяжкая пошукавая праца, нямала.

Задача заўсёды будзе актуальнай, каб нерухомасць прыносіла карысць: быў у яе гаспадар, ствараліся новыя працоўныя месцы, плаціліся падаткі і гэтак далей, а не наадварот, калі з бюджэтаў вылучаюцца немалыя сумы грошай на падтрыманне аб'ектаў у належным стане, іншыя выдаткі.

Кіраўніком абласной вертыкалі выканаўчай улады ў канцы няпростай размовы пра нерухомасць была падкрэслена важнасць правядзення гэтай работы з мэтай навядзення парадку на зямлі. Была адзначана неабходнасць наладжвання супрацоўніцтва з усёй вертыкаллю ўлады, прадпрыемствамі і інвестарамі. Ёсць неабходнасць разгляду ўсіх магчымых варыянтаў уключэння маёмасці ў гаспадарчы абарот.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Спадчынніцу знайшлі ў Калумбіі

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.