Вы тут

Стартуюць восеньскія кірмашы


Дакладныя адрасы вызначыць Мінгарвыканкам, прычым яны будуць падзеленыя па двух напрамках: гандлёвыя пляцоўкі па горадзе, у тым ліку буйныя, а таксама пункты ў дварах, каб можна было прадаваць прадукцыю проста з машын.


На кірмашах, у якіх удзельнічаюць як буйныя вытворцы, так і фермерскія гаспадаркі, гаспадары сотак на прыватных падворках, традыцыйна можна будзе зрабіць запас на зіму — паўнавартасны вітамінны набор: сезонную гародніну, бульбу, зеляніну, арэхі, мядовую прадукцыю, а таксама купіць рыбу, мяса, бакалейныя і кандытарскія вырабы. Будуць прадстаўлены і нехарчовыя тавары.

Пакуль жа гандаль сталіцы рыхтуецца абслугоўваць адпачывальнікаў падчас святкавання Дня горада 10—12 верасня. Усе тры дні кірмаш будзе працаваць каля Палаца спорту. Таксама вялікія гандлёвыя рады разгорнуцца ў Верхнім горадзе, па вул. Янкі Купалы і на іншых пляцоўках.

Традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць і ў іншых гарадах краіны.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.