Вы тут

“Кітайцы: мая краіна і мой народ” па-беларуску: ад часопіснай публікацыі да кнігі


У №6 літаратурна­-мастацкага часопіса “Маладосць” завершана публікацыя раздзела з добра вядомай у свеце кнігі кітайскага даследчыка і пісьменніка Лінь Юйтана “Кітайцы: мая краіна і мой народ”. Пачатак раздзела “Жыццёвыя ідэалы” – у чацвёртым і пятым нумарах маладзёжнага выдання за 2021 год.


Ілюстрацыя Каміля Камала да твора

Пераклаў на беларускую мову дакументальны, філасофскі расповед – ці, дакладней частку яго – Алесь Карлюкевіч. У №6 змешчаны старонкі, што расказваюць пра веравызнанне жыхароў Паднябеснай – “Даасізм”, “Будызм”. Надзвычай цікавыя матэрыялы для разумення тых светапоглядных плыняў, што ёсць у глыбінях вялікага народа. “Аднак ці ў поўнай меры канфуцыянская гуманнасць адпавядае надзеям і памкненням кітайцаў? Адказ і сцвярджальны, і адмоўны. Калі б гэта было так, калі б канфуцыянства задавальняла запыты падсвядомасці, то ў кітайскай душы не засталося б месца для даасізму і будызму. Канфуцыянскі ідэал “залатой сярэдзіны” выдатна падыходзіць звычайнаму чалавеку, не так і важна, носіць ён чыноўны халат альбо адбівае чыноўнікам зямныя паклоны”. І далей: “Але ёсць і іншыя – тыя, хто не ў чыноўным халаце, хто не адбівае зямныя паклоны гаспадарам улады. У такіх людзей душа схавана глыбока, канфуцыянства да яе не даходзіць. Канфуцыянства  – у строгім сэнсе гэтага паняцця – занадта артадаксальнае, занадта высакароднае і вельмі правільнае. У чалавека могуць быць прыхаваныя жаданні, напрыклад, хадзіць па вуліцы непрычасаным, але канфуцыянства такога не дапускае. Чалавек, якому падабаецца хадзіць растрапаным і босым, звярнуўся да ідэй даасізму. Мы ўжо адзначалі, што адносіны ў канфуцыянцаў да жыцця пазітыўныя, а ў даосаў – негатыўныя. Даасізм – гэта вялікае Адмаўленне, а канфуцыянства – вялікае Сцвярджэнне…”

Публікацыю “Жыццёвых ідэалаў” у шостым нумары “Маладосці”, як і ў папярэдніх – чацвёртым і пятым, праілюстраваў беларускі кніжны графік Каміль Камал.

Мяркуецца, што ў бліжэйшы час у Беларусі праца Лінь Юйтана “Кітайцы: мая краіна і мой народ” пабачыць свет асобным выданнем. Нараджэнне гэтай кнігі ў беларускім прачытанні падтрымліваюць і кітайскія кнігавыдаўцы.

Раман Сэрвач

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: “Кітайцы: мая краіна і мой народ” па-беларуску: ад часопіснай публікацыі да кнігі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.