Вы тут

Новы пераклад казкі класіка


“Чортаў скарб” Уладзіміра Караткевіча надрукаваны па­літоўску.


Вокладка кнігі

У Беларусі добра ведаюць літоўскага публіцыста, журналіста, перакладчыка, празаіка Вітаўтаса Жэймантаса. Ён паслядоўна займаецца даследваннем повязяў беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры і асветніцтва з Літвой, Вільнюсам – Вільняй у першай палове XX стагоддзя. Перакладае на літоўскую мову творы беларускіх празаікаў. У Мінску Вітаўтаса Жэймантаса прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Новым праектам літоўскага літаратара стаў пераклад на літоўскую мову і выданне казкі Уладзіміра Караткевіча “Чортаў скарб”. “Такім чынам хацелася мне адзначыць у Літве 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, – дзеліцца развагамі спадар Вітаўтас. – У нас жа багаты характар літоўска-беларускіх літаратурных сувязяў. І цяпер творы беларускай паэзіі, прозы перакладаюцца на літоўскую мову. Як на мой погляд, пры тым не варта забывацца на класіку. А Уладзіміра Караткевіча ў 1950 – 1980-я гады шмат перакладалі на літоўскую мову. Першая публікацыя была ў 1958-м. Выйшлі і дзве літоўскія кнігі беларускага творцы – у 1981 і ў 1990 гадах. Здаецца, іншых асобных выданняў не было. Мяркую, што цяпер, калі ў Беларусі завяршаецца выданне 25-томнага Збору твораў Уладзіміра Караткевіча, калі ўсё больш уважліва прачытваецца, каментуецца яго творчая спадчына, варта ж і перакладчыцкія намаганні актывізаваць – дзеля новага вітка пашырэння творчасці Уладзіміра Караткевіча ў Літве ды шырэй па свеце”.

Мікола Берлеж

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: Новы пераклад казкі класіка

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.