Вы тут

Петрышэнка: Рамонт аб'ектаў да Дня беларускага пісьменства ў Капылі завершаць у тэрмін


Рамонт аб'ектаў да Дня беларускага пісьменства ў Капылі павінны завяршыць своечасова, да свята. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час рабочай паездкі ў Капыль, перадае БелТА.


Фота: БелТА

На сустрэчы Ігар Петрышэнка сумесна з мясцовымі ўладамі агледзеў аб'екты, якія будуць задзейнічаны падчас Дня беларускага пісьменства ў Капылі. Імі сталі мясцовы райвыканкам, будынак загса, раённы краязнаўчы музей, гасцініца «Беларусачка», рэстаран «Колас», плошча Леніна, дзе будуць размешчаны розныя забаўляльныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, месца адкрыцця памятнага знака «Майстар-гарбар» у гонар беларускага пісьменніка Цішкі Гартнага і закладзеная нядаўна Алея пісьменнікаў.

«Правядзенне Дня беларускага пісьменства стала добрай традыцыяй для нашай краіны. Прымаць такое свята — велізарны гонар для Капыля, асабліва ў значны для краіны Год народнага адзінства. Горад абраны не проста так, тут нарадзілася шмат знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якім прысвечана некалькі аб'ектаў. Упэўнены, што ўсе падрыхтоўчыя работы па стварэнні інфраструктуры і святочных лакацый будуць завершаны ў тэрмін», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён таксама адзначыў, што правядзенне падобных буйных свят — нагода для мясцовых уладаў палепшыць знешні выгляд горада, абнавіць інфраструктуру, павысіць якасць жыцця насельніцтва. «Дзень беларускага пісьменства дазваляе рабіць гарады больш утульнымі, папулярызаваць беларускіх пісьменнікаў, іх творы і ў цэлым культуру. Усё, што фарміруе светапогляд і дае глыбінныя веды», — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Падчас маніторынгу правядзення рамонтных работ да свята Ігар Петрышэнка адзначыў шэраг недахопаў, сярод якіх — выбоіны на некаторых участках сцяжынак па вуліцы Леніна, неахайны выгляд агароджы з каменю, хібы пры рамонце будынкаў і іншае. Ліквідацыя дэфектаў узята на кантроль.

Пры падрыхтоўцы да свята ў Капылі была запланавана рэалізацыя некаторых праектаў, якія прысвечаны беларускім пісьменнікам. Напрыклад, на фасадах жылых аб'ектаў у горадзе з'явіліся муралы ў гонар Адама Русака, Алеся Адамовіча і Кузьмы Чорнага.

Побач з раённым краязнаўчым музеем у горадзе ўстанавілі помнік Цішку Гартнаму, а ў гарадскім скверы ўладкавалі Алею пісьменнікаў. Там з'явілася 17 інтэрактыўных лавак з інфармацыяй пра пісьменнікаў, якія нарадзіліся ў Капыльскім рэгіёне. Для кожнага аб'екта зрабілі ўнікальны QR-код. Адсканіраваўшы яго, можна будзе атрымаць доступ да біяграфіі літаратара і пазнаёміцца з творамі, якія ён напісаў.

Акрамя таго, у горадзе да свята адрамантуюць аб'екты раённага Цэнтра культуры і краязнаўчага музея, адкрыюць новы будынак дзіцячай бібліятэкі, дзе абсталююць сучасную кінавідэазалу на 30 месцаў з 3D-гукам.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Капылі 5 верасня. Тут жа адбудзецца і рэгіянальнае свята «Дажынкі-2021» — 18 верасня.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.