Вы тут

Ірына Курачкіна заваявала серабро Алімпійскіх гульняў!


Ірына Курачкіна — сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў! У фінале спаборніцтваў па жаночай барацьбе яна ўступіла японцы Рысака Каваі.


Фота: БелТА

З паспяховым выступленнем Ірыну павіншаваў прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Віктар Лукашэнка. «Дарагая Ірына! Віншую цябе са знакавай поспехам у спартыўнай кар’еры — сярэбраным медалём у барацьбе жаночай на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Да гэтага дасягнення ты ішла доўгія гады, дамагалася высокіх вынікаў на чэмпіянатах свету і Еўропы, ярка заяўляла пра сябе на розных міжнародных стартах. Мара кожнага атлета — ўзнагарода Алімпійскіх гульняў. Дзякуючы упартым трэніроўкам, самаахвярнасці, дысцыпліне, працы трэнерскага штаба табе ўдалося дасягнуць гэтай мэты. Жадаю табе далейшых поспехаў у спорце, здароўя і дабрабыту», — сказана ў віншаванні.

Спартыўная гісторыя Ірыны Курачкінай вельмі цікавая. З барацьбой яна пазнаёмілася ў 16 гадоў, што для любога віду спорту, надта позна. А да гэтага займалася лёгкай атлетыкай — бегала на кароткія дыстанцыі, але не лёгкаатлетычная кар’ера не склалася. За 10 гадоў у барацьбе яна мужна пераносіла траўмы, перапынкі, страхі і збірала медалі розных турніраў. У яе скарбонцы поўны камплект медалёў чэмпіянатаў Еўропы і дзве «бронзы» чэмпіянатаў свету.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.