Вы тут

Алімпіяда набірае абароты


Цікавасць да Алімпійскіх гульняў у Токіа павышаецца з кожным днём. Расказваем самыя цікавыя на сёння навіны.


Стральба з лука. Ганна Марусава, Карына Дзёмінская і Карына Казлоўская занялі чацвёртае месца ў камандных спаборніцтвах па стральбе з лука. Мацнейшыя за беларусак аказаліся толькі прадстаўніцы Рэспублікі Карэі, Расіі і Германіі. Трэнер дзяўчат Кацярына Цімафеева адзначыла, што вынікам задаволена. «Улічваючы, што наша зборная па стральбе з лука раней ніколі не выступала на Алімпіядзе ў камандным турніры, яе чацвёртае месца можна расцаніць як поспех. Так, хацелася б бачыць менавіта беларускіх дзяўчат на п'едэстале, каб у іх гонар іграў гімн, падымаўся наш сцяг. Але сёння немкі паказалі, што яны мацнейшыя. Задаволеная ўсімі сваімі спартсменкамі. Кожная з іх унесла пасільны ўклад у гэты вынік», — прыводзіць словы Кацярыны Цімафеевай прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Плаванне. У Токіа прайшлі фінальныя заплывы з удзелам беларускіх спартсменаў. Ілья Шымановіч на дыстанцыі 100 метраў брасам заняў восьмае месца. У вырашальным заплыве ён паказаў вынік 59,36 секунды. Для мужчынскага плавання ў Беларусі гэта найлепшы вынік на Гульнях за апошнія 20 гадоў. Настасся Шкурдай на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем таксама стала восьмая ў фінале. Яе вынік — 57,05 секунды. Беларускія плыўцы працягнуць свае алімпійскія выступленні на іншых дыстанцыях.

Тэніс. Беларус Ягор Герасімаў (79-ы нумар сусветнага рэйтынгу) скончыў сваё алімпійскае выступленне ў матчы другога раўнда мужчынскага адзіночнага разраду. У дзвюх партыях ён уступіў італьянскаму тэнісісту Фабія Фан'іні (31-ы нумар) — 4:6, 6:7. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 45 хвілін. Арына Сабаленка прайграла Доне Векіч 6:4, 6:3, 7:6.

Расклад на 27 ліпеня. У аўторак працягнуць свае выступленні прадстаўнікі акадэмічнага веславання, стральбы з лука, тэніса, бокса, паруснага спорту. Марыя Мартынава і Юрый Шчэрбацэвіч выступяць у змешанай камандзе па стральбе. На розных дыстанцыях працягнуць выступаць і плыўцы — Ілья Шымановіч (200 м брас, заплывы), Настасся Шкурдай (100 м на спіне, фінал), Мікіта Цмыг (100 м на спіне, фінал), Аліна Змушка (100 м брас, фінал). Пазнаёмяцца з алімпійскім басейнам і беларускія плаўцы Арцём Мачэкін і Яўген Цуркін, якія пачнуць выступленне на 100 метрах вольным стылем. Арцём Мачэкін — выдатны прыклад таго, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Падчас сваёй спартыўнай кар'еры ён не толькі паспеў выйграць шэраг спаборніцтваў і ўстанавіць новыя рэкорды, але і скончыць універсітэт у Швейцарыі па спецыяльнасці «Банкі і фінансы». За яго плячамі — работа ў Швейцарыі, Злучаных Штатах Амерыкі, супрацоўніцтва са знакамітымі трэнерамі. Яўген Цуркін — «майстар кароткай вады» ў Токіа выступае на трэціх у сваёй кар'еры Алімпійскіх гульнях.


Не адной алімпіядай

Нягледзячы на тое, што ўвесь сусветны спорт сёння сканцэнтраваны ў Токіа, за японскімі межамі таксама адбываюцца цікавыя спартыўныя падзеі.

Беларусы ў НХЛ

Драфт НХЛ. Нацыянальная хакейная ліга правяла традыцыйнае мерапрыемства — драфт НХЛ. Яго сутнасць заключаеццца ў перадачы правоў на маладых хакеістаў, якія адпавядаюць пэўным патрабаванням, прафесійным клубам Лігі. Сёлета былі выбраны тры беларускія гульцы: форвард Даніла Клімовіч, галкіпер Аляксей Коласаў і абаронца Дзмітрый Кузьмін.

І за гэты вынік я хачу падзякаваць не толькі самім хлопцам, але і трэнерам, якія працавалі з імі ў мінулыя гады, кіраўнікам школ, якія стараліся забяспечыць іх усім неабходным, у тым ліку міжнароднай спаборніцкай практыкай, Мінспорту, БФСТ «Дынама», НАК Беларусі і прэзідэнцкаму спартыўнаму клубу, якія вылучаюць стыпендыі для маладых таленавітых атлетаў, прыватным спонсарам і мецэнатам, якія ўкладваць у развіццё хакея ў нашай краіне, і, вядома, кіраўніку дзяржавы за ўвагу, што аказваецца спорту, і прынятыя меры дзяржаўнай падтрымкі, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі зусім юных і развіццё маладых спартсменаў», — пракаментаваў падзею старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў.

Кубак Выкліку

Нацыянальная мужчынская зборная па баскетболе U-20 — сярэбраны прызёр Еўрапейскага Кубка Выкліку. У фінальным матчы турніру беларусы перамаглі прадстаўнікоў Швейцарыі — 74:65. Найлепшымі гульцамі сустрэчы ў беларускай камандзе сталі Аляксей Навойчык, Данііл Барысевіч, Канстанцін Паско і Раман Гесць.

Ва­ле­рыя СЦЯЦ­КО

Прэв’ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Няўдачы ў плаванні і сенсацыя ў стральбе з лука — Алімпіяда набірае абароты

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.