Вы тут

Што рабіць, калі «р-р-р» не даецца?


Каму не знаёмы такі дэфект маўлення, калі не атрымліваецца вымавіць літару «р»? Дзеці ў школе дражняць, незнаёмыя перапытваюць словы, бо не разумеюць... Ці можна навучыцца правільна прамаўляць гэтую злашчасную літару? Сваімі парадамі з чытачамі «Краіны здароўя» падзялілася фельчар-валеолаг 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Ірына Брытвіч.


«Трыццаць гадоў таму, калі гадавала сына, мне на вочы трапіўся артыкул у газеце, дзе даваў рэкамендацыі лагапед. Мне дапамагло — сын вельмі хутка навучыўся вымаўляць літару «р». Можа, і вам будуць карысныя гэтыя простыя парады.

Чаму літара «р» можа так доўга не паддавацца? Усё вельмі проста: язычная мышца «лянівая», і тады гэтая літара вымаўляецца горлам. Каб гэта выправіць, мышцу трэба трэніраваць. Як? Трэба падняць язык уверх і імітаваць ім барабанны дробат: «д-д-д-д-д», а ў гэты час пластмасавай закругленай на канцы палачкай (альбо дзіцячай соскай, шчыльна запоўненай ватай) рабіць пад кончыкам языка маятнікападобныя рухі. Тады замест «д-д-д-д-д» атрымаецца «др-р-р-р». Трэніравацца такім чынам трэба рупліва і старанна, многа разоў у дзень на працягу некалькіх месяцаў.

Калі дзіця не вымаўляе гэтую літару, з выпраўленнем дэфекту нельга зацягваць. Многія бацькі лічаць, што малога не трэба мучыць, з часам маўленне само выправіцца. Аднак калі да чатырох гадоў гэтага не адбылося, трэба пачаць практыкаванні.

Паспрабуйце — і ў вас атрымаецца. Галоўнае — не ленавацца. Няхай вашы дзеткі будуць шчаслівыя і здаровыя і прыгожа вымаўляюць літару «р».

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.