Вы тут

Андрэй Савіных: Не дапусціць новых раздзяляльных ліній у Еўропе


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных узяў удзел у пасяджэнні Агульнага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы ў рамках 29-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі.


— Мы разгледзім даклад аб сітуацыі ў рэгіёне АБСЕ ў розных краінах. Прааналізуем палітычны парадак дня, а таксама сітуацыю ў асобных краінах і тэрыторыях. Плануецца абмеркаваць рознабаковы падыход і ролю парламенцкіх структур ва ўмацаванні атмасферы даверу і ўзаемнага супрацоўніцтва. Я збіраюся ўзняць важнае пытанне: чаму сёння механізмы прадстаўнічай дэмакратыі, якая добра сябе зарэкамендавала ва ўсім свеце, падмяняюцца на інструменты прамой і, я б сказаў, вулічнай дэмакратыі? Чаму неарганізаванаму натоўпу, які кіруецца невядома кім, даецца права гаварыць ад імя народа і дэзарганізоўваць сітуацыю ва ўласных краінах? Яшчэ нейкі час таму мы меркавалі, што каляровыя рэвалюцыі могуць праходзіць толькі ў краінах з неакрэплымі палітычнымі інстытутамі і дзяржаўнымі традыцыямі, але сітуацыя ў ЗША паказвае, што гэта далёка не так. Гэты хаос можа адбыцца ў любой краіне. Мы павінны абмеркаваць, што могуць зрабіць парламентарыі, каб не дапусціць пагаршэння сітуацыі і тым больш не дапусціць новых раздзяляльных ліній у Еўропе, — сказаў дэпутат перад пачаткам пасяджэння.

Трэба адзначыць, што Андрэй Савіных планаваў выезд у Вену для ўдзелу ў сесіі, аднак атрымаў адмову ў візе.

— Я мусіў прадставіць пазіцыю Беларусі па актуальных пытаннях парадку дня, у тым ліку і па сітуацыі ў краіне. Але мы атрымалі інфармацыю, што ў візе мне адмоўлена. Прычым у самім дакуменце паведамілі наступнае: у шэнгенскую інфармацыйную сістэму ўнесены запіс Рэспублікі Польшча з мэтай адмовы ў выездзе. І прыведзены даныя аб прычынах такой адмовы.

Андрэй Савіных выказаў меркаванне, чаму менавіта Польшча ўнесла яго ў лік персон нон грата.

— Пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі мы плануем узнімаць пытанні аб уцягнутасці спецслужбаў шэрагу краін, у тым ліку Польшчы, у аперацыі па перахопе ўлады ў Беларусі праз сцэнарый каляровых рэвалюцый. Лічу, што абмеркаванне гэтых пытанняў на ўзроўні міжпарламенцкіх структур ужо ставіць Польшчу ў дастаткова непрыемнае становішча. Магчымыя і іншыя згадкі, але ў любым выпадку яны выстаўляюць Польшчу ў яшчэ больш складаным непрыемным святле. Мы можам канстатаваць адно: любыя дакументы і пытанні, якія могуць быць разгледжаны па тэме Беларусі, дыскрэдытаваны, бо для ўдзелу нашых дэлегацый не створаны належныя ўмовы.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.