Вы тут

Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка азнаёміўся з работай ААТ «Івацэвічдрэў»


На прадпрыемстве, што выпускае драўнянастружкавыя пліты і мэблю, Раману Галоўчанку паказалі, як працуе вытворчасць. Кіраўнік Саўміна адзначыў эфектыўнасць работы завода. «Попыт вельмі вялікі на прадукцыю. Рынак расце, аб'ёмаў ужо цяпер не хапае, нягледзячы на тое, што гэта досыць магутная вытворчасць. Трэба яе павялічваць фактычна ў два разы», — перадае словы прэм'ер-міністра прэс-служба ўрада.


Фота: БелТА

На яго думку, нават з павялічанымі аб'ёмамі будзем здольныя спажыць усю прадукцыю таварыства ўнутры краіны. «Гэта цяпер вузкае месца, якое неабходна пашыраць. Сёння вырашалі, як можна найбольш хутка рэалізаваць інвестыцыйны праект і запусціць новую вытворчасць на плошчах «Івацэвічдрэва», — адзначыў кіраўнік Саўміна.

Яшчэ адной тэмай размовы стала рэалізацыя холдынгавага праекта, на чале якога будзе «Івацэвічдрэў».

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, прапануецца засяродзіцца на тым, каб кіруючая кампанія галоўным чынам займалася ўкараненнем сучасных метадаў і тэхналогій кіраўніцкага ўліку. «Акцэнтаваць увагу на тым, каб прадпрыемствы не страчвалі грошы, напрыклад, на недахопах ва ўліку матэрыялаў, у рабоце з кліентамі. У збыце і продажах пакінуць вялікую долю самастойнасці, каб кожны адказваў сам за сябе, асабліва на фоне рынку, што расце. Замкнуць на сабе неабходна толькі цэнтралізацыю тых вялікіх аб'ёмаў сыравіны, якая спажываецца ўсімі прадпрыемствамі холдынга», — дадаў прэм'ер-міністр і заўважыў, што падыходы пакуль дыскусійныя...

Загаловак у газеце: Інвестыцыі і холдынг — будучыня «Івацэвічдрэва»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.