Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Алег Раманаў сустрэўся са старшынёй Думы Вялікага Ноўгарада Аляксеем Міцюновым і старшынёй камітэта па турызме і замежных сувязях адміністрацыі Вялікага Ноўгарада Вольгай Васільевай.
Асноўнымі тэмамі перагавораў сталі абмен досведам і перспектывы ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і турызму, сумесная падрыхтоўка студэнтаў з Наўгародскім дзяржаўным універсітэтам імя Яраслава Мудрага.
Суразмоўцы выказалі ўзаемную цікавасць у далейшым развіцці стасункаў і дамовіліся аб рэалізацыі канкрэтных праектаў.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк удастоена медаля Рускай праваслаўнай царквы «Патрыяршая падзяка».
Узнагароду парламентарыю ўручыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Гомельскім епархіяльным упраўленні. Усяго ў гэты дзень медалём «Патрыяршая падзяка» былі ўзнагароджаны 14 прадстаўнікоў сферы аховы здароўя Гомельскай вобласці.
«Вы маеце сэрца, якое адгукаецца на чалавечы боль, дапамагаеце іншым. І няхай Гасподзь умацоўвае вашы цялесныя сілы, дае дабраславенне вашым клопатам», — сказаў мітрапаліт Веньямін падчас цырымоніі. На думку Алы Смаляк, уручэнне медаля — высокая ацэнка і прызнанне яе намаганняў у імя агульных мэт і адначасова стымул удасканальвацца кожны дзень.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рыгор Пратасавіцкі прыняў удзел у пасяджэнні сесіі Столінскага раённага Савета дэпутатаў.
На парадку дня было адно пытанне: стан медыцынскага абслугоўвання насельніцтва раёна і вынікі выканання дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» за 2016—2020 гады.
Да размовы на сесіі былі запрошаны старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і гаспадарак, а таксама прадстаўнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама і раённых службаў.
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Уладзімір Катовіч прыняў удзел у пасяджэнні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.
Разглядаліся пытанні захавання аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, распрацоўкі і зацвярджэння ахоўных зон гісторыка-культурных каштоўнасцяў і іншыя.
Удзельнікі пасяджэння станоўча ацанілі дзейнасць устаноў культуры і бібліятэчнай сеткі раёна па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны праз сістэмную навуковую і даследчую працу, фальклорныя экспедыцыі, функцыянаванне створаных уласных электронных рэсурсаў і картатэк.
Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці.
Карэспандэнты «Звязды» пабачылі, як праходзяць рэпетыцыі.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.