Вы тут

Стартуе конкурс дзіцячых відэаролікаў «Прававы лайфхак»


Конкурс відэаролікаў «Прававы лайфхак» «У мяне шчаслівае дзяцінства — гэта маё права» для дзяцей і падлеткаў ад шасці да 17 гадоў у Дзень абароны дзяцей пачынаецца на Дзіцячым прававым сайце. Работы на крэатыўнае спаборніцтва, арганізаванае Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, прымаюцца з 1 да 30 чэрвеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Конкурс скіраваны на фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры падлеткаў, гаворыцца на сайце. Удзельнікі могуць даслаць свае работы (індывідуальныя або групавыя — з удзелам не больш як трох чалавек) на электронную пошту konkurs@ncpi.gov.by. Пры гэтым неабходна ўказаць назву працы, кантактную інфармацыю і ўзрост канкурсанта, а памер дасылаемага ліста не павінен быць большым за 10 Мб. Дарослыя могуць дапамагаць у стварэнні работы толькі ў якасці акцёраў відэароліка.

Падлеткам прапануецца стварыць прававыя відэалайфхакі па наступных тэмах. Правы і абавязкі дзіцяці. Сацыяльная абарона сям’і і дзяцей дзяржавай. Правапарушэнні непаўналетніх і наступствы іх здзяйснення. Абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без папячыцельства бацькоў. Правы дзяцей-інвалідаў. Іншая тэматыка, якая датычыцца правоў, абавязкаў і адказнасці непаўналетніх.

Паняцце «лайфхак» у дадзеным выпадку азначае карысныя рашэнні, рэкамендыцыі, разумныя парады і нават інструкцыі, як правільна, з карысцю і ў межах закона рэалізаваць свае правы і абавязкі. Удзельнікам прапануецца расказаць у відэа, як зрабіць сваё жыццё лепш і быць больш культурным і адукаваным у прававых момантах. А таксама як больш прадуктыўна арганізоўваць вучобу і адпачынак, клапаціцца пра здароўе і эфектыўна выкарыстоўваць камп’ютарныя тэхналогіі, патлумачылі арганізатары.

Тэхнічныя патрабаванні да конкурснага файла: хранаметраж відэа — адна хвіліна, аптымальнае раздзяленне — 1080 × 1920 пікселаў, суадносіны бакоў — 9:16, памер — 100 Мб, фармат — MP4 або MOV.

Арганізатары абяцаюць, што ўзнагароджанне пераможцаў прызамі і дыпломамі адбудзецца 30 ліпеня — у Міжнародны дзень сяброўства.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.