Вы тут

У Магілёве прайшоў флэшмоб «Вальс Перамогі»


У флэшмобе «Вальс Перамогі», які прайшоў у Магілёве каля Дома ветэранаў, узялі ўдзел маладыя спецыялісты сфер культуры і адукацыі горада, актыў абласнога і гарадскога ГА «БРСМ», навучэнцы розных устаноў. Яны падрыхтавалі тэматычнае віншаванне для ветэранаў, выканалі песні ваенных гадоў, уручылі памятныя падарункі.


Фота: mogilev.gov.by

— Магілёўскі Дом ветэранаў дорыць сваім жыхарам галоўнае, у чым мае патрэбу кожны пажылы чалавек, — утульнасць і ўвагу. Цяпер у нас жывуць восем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, — удакладняе дырэктар Дома ветэранаў Наталля Банькоўская. — Дзень Перамогі — самае дарагое для іх свята. Яны заўсёды чакаюць яго з асаблівым хваляваннем, рыхтуюцца. А як яны рады гасцям! Ні адзін ветэран не застаецца без падарункаў і ўвагі кіраўніцтва горада. Іх наведваюць таксама і валанцёры. На жаль, сёння толькі некаторыя ветэраны прысутнічаюць на вуліцы на канцэрце, астатнія назіраюць са свайго акна (з-за праблем са здароўем). Традыцыйна да акцыі далучыліся жыхары нашага мікрараёна.

Дарэчы, некалькі дзясяткаў віншавальных паштовак і іншых падарункаў для ветэранаў да Дня Перамогі падрыхтавалі навучэнцы Магілёўскага медыцынскага каледжа. Свае работы «з душой» яны ўручылі падчас флэшмоба «Вальс Перамогі». Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Крываногаў — адзін з тых, хто прымаў ад іх віншаванні. Фёдару Іванавічу споўнілася 96. Доўгачаканую перамогу ён сустрэў у Польшчы, быў стралком-радыстам. За мужнасць на вайне ўзнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна», «За баявыя заслугі». Мае таксама ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені.

— Дзень Перамогі — гэта радаснае, асаблівае свята са слязамі на вачах. Хай нашы дзеці і ўнукі жывуць пад мірным небам, ніколі не зазнаюць тых жахаў вайны, якія мы перажылі, — пажадаў шаноўны ветэран і дадаў, што падзеі тых гадоў згуртавалі людзей з абсалютна рознымі лёсамі, у якіх была адзіная мэта — мірнае жыццё.

Таццяна МАЛІНІНА

 Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.