Вы тут

Віншаванні з 76-годдзем Перамогі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа


У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні з 76-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адпаведныя пасланні з пажаданнямі дабрабыту, міру і працвітання беларускага народа накіроўваюць замежныя лідары, кіраўнікі інтэграцыйных аб’яднанняў, вядомыя дзеячы розных сфер. Пра гэта паведамілі ў прэс-слежбе кіраўніка беларускай дзяржавы.


Фота БелТА.

Віншаванне Прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна

«Дзень Перамогі — свяшчэннае свята для расіян і беларусаў. У нашых краінах заўсёды будуць памятаць пра вялікія подзвігі і незлічоныя ахвярах тых, хто абараняў родную зямлю на перадавой і ў партызанскіх атрадах, працаваў у тыле, хто вызваляў іншыя краіны ад нацысцкага прыгнёту. Наш агульны абавязак — акружыць увагай і клопатам удзельнікаў вайны, цвёрда адстойваць праўду пра трагічныя падзеі тых гадоў, разам супрацьстаяць любым спробам фальсіфікацыі гісторыі. Прашу перадаць усім беларускім ветэранам самыя добрыя пажаданні здароўя, дабрабыту, бадзёрасці духу і доўгіх гадоў жыцця», — гаворыцца ў віншаванні ад прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.


Віншаванне Прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарт Такаева

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падкрэсліў, што ў гэты свяшчэнны дзень мы з асаблівым пачуццём гонару і падзякі адзначаем бяспрыкладны подзвіг бацькоў і дзядоў, якія самааддана кавалі на палях бітваў і ў тыле Перамогу над фашызмам у імя мірнага жыцця будучых пакаленняў. «Перакананы, слаўныя традыцыі непарушнай дружбы, братэрства і ўзаемнай падтрымкі будуць і надалей служыць трывалай асновай ўмацавання стратэгічнага партнёрства паміж Казахстанам і Беларуссю», — адзначыў ён.

«Я вельмі рады таму, што Вялікая Перамога аб’ядноўвае нашы народы і з’яўляецца адным з самых яркіх сімвалаў дружбы паміж Казахстанам і Беларуссю, правераных сумеснай гісторыяй і змацаваных мільёнамі нітак чалавечых лёсаў», — адзначыў у віншавальным пасланні Першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.


Віншаванне Прэзідэнта Азейбарджана Ільхама Аліева

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у віншавальным пасланні адзначыў, што Дзень Перамогі займае асаблівае месца ў слаўным летапісе нашых народаў, як сімвал бяспрыкладнай мужнасці, гераізму і самаахвярнасці. «Перакананы, што традыцыі дружбы і узаемападтрымкі нашых народаў, з гонарам вытрымалі гады суровых выпрабаванняў у Вялікай Айчыннай вайне, і надалей будуць служыць надзейным падмуркам для далейшага развіцця і ўмацавання адносін паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь», — гаворыцца ў віншаванні ад азербайджанскага лідара.


Віншаванне кіраўніцтва Арменіі

Віншавальныя пасланні таксама паступілі ад кіраўніцтва Арменіі — Прэзідэнта Армена Саркісяна і кіраўніка ўрада Нікола Пашыняна.

Гераізм і бяспрыкладны подзвіг ўсіх тых, хто ўнёс вырашальны ўклад у дасягненне міру, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах, а Дзень Перамогі — сімвалам яднання нашых народаў. Упэўнены, што вернасць памяці нашых агульных герояў будзе служыць цвёрдым арыенцірам для развіцця супрацоўніцтва паміж Арменіяй і Беларуссю на карысць народаў нашых краін», — гаворыцца ў віншаванні ад Нікола Пашыняна.

«Нашы народы ўнеслі важкі ўклад у дасягненне Вялікай Перамогі, праявіўшы выключную доблесць, мужнасць і згуртаванасць. Сёння наш абавязак — зберагчы мір і свабоду як самае каштоўнае, што падарыла нам пакаленне Пераможцаў», — падкрэсліў Армен Саркісян.


Віншаванне Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што 9 мая — знамянальная дата ў сучаснай гісторыі нашых краін. «У гэты дзень мы ўшаноўваем бяспрыкладны гераізм, мужнасць, патрыятызм і стойкасць нашых продкаў у бязлітаснай барацьбе супраць ворага, шануем памяць тых, хто сваёй гераічнай працай каваў перамогу ў тыле, — гаворыцца ў віншаванні. — Перакананы, што таджыкска-беларускія адносіны дружбы і шматпланавага супрацоўніцтва, аснову якіх сёння складаюць прынцыпы стратэгічнага партнёрства, і надалей будуць развівацца і прымнажаць ў адпаведнасці з карэннымі інтарэсамі нашых народаў».


Віншаванне Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева

«Мы ніколі не забудзем, якой цаной была заваявана Вялiкая Перамога. Памяць пра подзвіг доблесных воінаў і працаўнікоў тылу назаўжды застанецца ў нашых сэрцах. Яна будзе служыць высокім маральным арыенцірам, асабліва для маладога пакалення, узорам стойкасці і адвагі, патрыятызму і самаадданага служэння Радзіме, — падкрэсліў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў. — Перакананы, што сумеснымі намаганнямі, абапіраючыся на наш гістарычны вопыт і зыходзячы з сённяшніх рэалій, мы будзем і далей умацоўваць традыцыйныя узбекскай-беларускія адносіны дружбы і шматпланавага супрацоўніцтва на карысць нашых краін і народаў».


Віншаванне Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава

Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў у віншавальным пасланні папрасіў перадаць беларускім ветэранам вайны і тылу словы ўдзячнасці за Перамогу і нізкі паклон. «Упэўнены, што падзеі нашай агульнай гісторыі будуць спрыяць далейшаму развіццю адносін паміж Кыргызстанам і Беларуссю ў духу партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.


Віншаванне Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава

«Дзень Перамогі — гэта светлае свята, якое абвяшчае ідэю мірнага суіснавання, добрай волі і гуманізму, — адзначыў у сваім віншавальным пасланні Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. — Перакананы, што вечная памяць аб вялікім подзвігу нашых продкаў будзе і далей служыць трывалай асновай для далейшага ўмацавання адносін дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».


Віншаванне Прэзідэнта Сірыі Башара Асада

Віншавальнае пасланне таксама паступіла ад Прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Прэзідэнту і народу Беларусі ён адрасаваў шчырыя віншаванні з Днём Перамогі, пажадаў стабільнасці, далейшага прагрэсу і росквіту. «Карыстаючыся выпадкам, выказваю вам наша імкненне актывізаваць узаемадзеянне для адкрыцця новых перспектыў у супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі ва ўсіх сферах на карысць нашых двух дружалюбных народаў», — адзначыў сірыйскі лідар.


Віншаванні ў адрас Прэзідэнта Беларусі паступілі і ад высокіх службовых асоб Расійскай Федэрацыі — старшыні ўраду Міхаіла Мішусціна, намесніка старшыні Савета бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціны Мацвіенка.


Віншуюць Прэзідэнта Беларусі і грамадзяне Украіны, беларусы, якія пражываюць у гэтай краіне. Так, на адрас Аляксандра Лукашэнкі паступіла віншаванне ад Усеўкраінскага саюза беларусаў. «Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні ад трохсоттысячнай беларускай дыяспары Украіны з Днём Вялікай Перамогі над фашызмам. Пражываючы за межамі гістарычнай Радзімы, мы бачым, які велізарны клопат у Рэспубліцы Беларусь вы праяўляеце па падтрымцы ветэранаў, робіце ўсё па захаванню памяці аб агульным гераічным мінулым беларусаў, рускіх, украінцаў і іншых народаў нашай агульнай Айчыны», — гаворыцца ў ім.

Віншаванні ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы і народа са святам Перамогі працягваюць паступаць.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.