Вы тут

Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з 76-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне


Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з 76-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дзявятага мая — свяшчэнная дата для беларусаў. У гэты дзень кожнага перапаўняе радасць і гонар за подзвіг, здзейснены нашым народам у імя жыцця, свабоды і справядлівасці.

Мы таксама смуткуем аб мільёнах загінулых суграмадзян. Схіляем галовы перад памяццю тых, каму не суджана было вярнуцца з палёў бітваў самай кровапралітнай вайны. Тых, хто, не шкадуючы жыцця, працаваў у тыле і каваў зброю Перамогі.

Іх імёны назаўсёды ў нашых сэрцах.

Ідуць гады, але не цьмянее ў памяці народнай вялікі май 1945-га. Упэўнены, што беларусы, выхаваныя на прыкладзе мужнасці, стойкасці і вернасці абавязку, будуць і ў далейшым свята шанаваць і абараняць праўду аб той вайне.

Ганарымся нашымі воінамі-пераможцамі!

Паважаныя сябры, жадаю вам здароўя, дабрабыту і мірнага неба над нашай роднай краінай.

Са святам! З Днём Перамогі!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.