Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


На шляху да мэт

Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі сустрэўся з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН у Беларусі

Нацыянальны каардынатар па дасягненні мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з прадстаўніком Дзіцячага фонду ААН у Беларусі Таняй Радачай.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся стан і напрамкі далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння з ЮНІСЕФ па лініі нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, у тым ліку напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца штогод 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

— Нам важна выбудоўваць супрацоўніцтва на канкрэтных праектах, якія адчувальныя для грамадзян Беларусі. Таму яшчэ раз адзначу важнасць рэгіянальнага аспекту ў нашай дзейнасці, — падкрэсліў віцэ-спікер Савета Рэспублікі.

Удзельнікі сустрэчы таксама разгледзелі перспектывы рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па падтрымцы функцыянавання архітэктуры па дасягненні МУР у Беларусі.


Платформа электроннага ўрада будзе ўдасканальвацца

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ прыняў удзел у І Міжнародным форуме #GBC «Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне».

Мерапрыемства прайшло ў сталіцы 28—29 красавіка. Яго асноўная мэта — прэзентацыя дасягненняў і праектаў у галіне электроннага ўрада, абмен вопытам, развіццё партнёрства і міжведамаснага ўзаемадзеяння, пошук новых шляхоў лічбавізацыі і ўзаемадзеяння дзяржавы, бізнесу і грамадзян шляхам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

— Ужо зроблена нямала для таго, каб у нашай краіне лічбавыя пераўтварэнні набылі ўстойлівы і незваротны характар. Вядома, хацелася б, у першую чаргу, адзначыць тое, што платформа электроннага ўрада ў нас мадэрнізавана і цяпер валодае больш шырокімі магчымасцямі з пункту гледжання атрымання электронных паслуг насельніцтвам, бізнесам, — цытуе БелТА міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана з адкрыцця мерапрыемства.

Кіраўнік ведамства паведаміў, што платформа электроннага ўрада будзе і далей удасканальвацца, бо гэта, на яго думку, універсальны механізм, які дасць беларусам магчымасць «уступіць у зусім іншую эпоху электронных зносін паміж дзяржавай, чалавекам і бізнесам».

Арганізатарамі форуму выступілі рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» і «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Што хвалюе?

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Аляксей Нявераў правёў «прамую тэлефонную лінію» ў рэдакцыі газеты «Гомельская праўда».

Пытанні, з якімі гамяльчане звярнуліся да парламентарыя, традыцыйна датычыліся працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь: работы на аддаленым доступе, работы звыш нормы, сацыяльных гарантый работнікам.

Сенатар даў вычарпальныя тлумачэнні, а асобным грамадзянам прапанаваў прыйсці на асабісты прыём і дэталёва разабрацца ў сітуацыі, якая ў іх склалася.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.