Вы тут

Знакаміты палац у Жалудку выставяць на таргі


Палацава-паркавы ансамбль Святаполк-Чацвярцінскіх, размешчаны ў Шчучынскім раёне, было вырашана выставіць на таргі.


Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта стала вядома з афіцыйнай старонкі на Facebook Уладзіміра Караніка, старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Вядома, што на дадзены момант плануецца ацэнка комплексу.

Справа ў тым, што лёс знакамітага маёнтка Святаполк-Чацвярцінскіх вельмі складаны. На працягу многіх гадоў комплекс у пасёлку Жалудок, куды ўваходзіць палац, флігель, кузня, гаспадарчыя пабудовы, рэшткі былога парку, мяняў сваіх уладальнікаў, якія не здолелі давесці да розуму каштоўную гістарычную спадчыну.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, комплекс у розныя перыяды то быў нямецкім шпіталем, то адводзіўся пад ваенную частку, то з'яўляўся мясцовым клубам. Тым не менш, час сур'ёзна адбіўся на стане палаца і пабудоў.

У 2013–2014 гадах былі праведзены работы па стварэнні праекта аднаўлення ансамбля. За гэты перыяд была аформлена ўваходная група ў сядзібны комплекс, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.

— 8 ліпеня 2014 гісторыка-культурная каштоўнасць перайшла да новага ўладальніка. Была надзея, што ён распачне работы па яе аднаўленні і ўключэнні ў гаспадарчы абарот, дасць комплексу новае жыццё. На жаль, у 2015–2018 гадах пры праверцы пракуратурай раёна выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны было выяўлена, што тэхнічны стан комплексу нездавальняючы. Пры гэтым уласнік аб'екта не прымае належных мер па яго захаванні і забеспячэнні бяспекі людзей, якія знаходзяцца на яго тэрыторыі, — растлумачыў Уладзімір Каранік.

Два гады таму пракуратура Шчучынскага раёна звярнулася ў суд з заявай аб канфіскацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ў ранейшага ўладальніка. Суд заяву падтрымаў.

— Для выканання пастановы суда плануюцца ацэнка комплексу былога палаца і яго выстаўленне на публічныя таргі. Спадзяемся, што комплекс здабудзе інвестара і стане яшчэ адным знакавым турыстычным аб'ектам на карце вобласці, як гэта ўжо адбылося з многімі аб'ектамі на тэрыторыі рэгіёну, — звярнуў увагу Уладзімір Каранік.

Таксама старшыня Гродзенскага аблвыканкама заўважыў, што і надалей захаванню багатай гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці будзе надавацца асабістая ўвага.

Аліса СКІБА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.