Вы тут

БЧ падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных лакаматыўных брыгад


Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод маладзёжных лакаматыўных брыгад па выніках работы за 2020 год. Яго мэта — павышэнне прэстыжу прафесій машыніста і памочніка машыніста, а таксама пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню ведаў лакаматыўных брыгад. Трэба адзначыць, што большасць членаў маладзёжных лакаматыўных брыгад з'яўляюцца членамі БРСМ.


Усяго ў дарожным спаборніцтве ўзялі ўдзел шэсць брыгад — пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі ў аддзяленнях БЧ.

Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрыях: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень падрыхтоўкі маладзёжнай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і іншыя.

Па выніках спаборніцтва пераможцам стала маладзёжная брыгада лакаматыўнага дэпо «Мінск» Мінскага аддзялення дарогі (машыніст Аляксандр Вянглоўскі і памочнік машыніста Павел Календа).

Другое месца прысуджана маладзёжнай брыгадзе лакаматыўнага дэпо «Гомель» Гомельскага аддзялення беларускай магістралі (машыніст Сяргей Сухоцкі, памочнік машыніста Юрый Кузьменка).

Трэцяга месца ўдастоена маладзёжная брыгада лакаматыўнага дэпо «Ліда» Баранавіцкага аддзялення дарогі (машыніст Генадзь Захватовіч, памочнік машыніста Андрэй Сідорчык).

Пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходны кубак і дыплом 1-й ступені, а ўладальнікам 2-га і 3-га месцаў — памятныя дыпломы.

Загаловак у газеце: Павышаючы прэстыж прафесіі, або Як маладыя водзяць цягнікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.