Вы тут

Як прайшоў абрад Чырачка ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна


У вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна прайшоў абрад Чырачка. Вясковыя жанчыны з мукі, яек і кефіру ў хатніх печах спяклі сотні мучных фігурак птушкі чырок, прылёт якой з'яўляецца папярэднікам вясны. Школьніцы, якія ўдзельнічаюць у клубнай мастацкай самадзейнасці, прыбралі рознакаляровымі стужкамі і папяровымі кветкамі ялінку і конныя калёсы.


А на мясцовай гары клікалі вясну, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні... Затым хлопцы ўмацавалі прыбраную ёлку на высокім дубе, бліжэй да сонца, каб на яе хутчэй зляталіся чыркі.

Весела прайшла і адна з частак абраду — скочванне з гары. Тонежанцы лічаць, што калі хаця б адзін раз скаціўся з гары, то ў хаце ўвесь год будзе дабрабыт, і ўсе будуць здаровыя. Амаль паўгадзіны ўдзельнікі шэсця з задавальненнем каталіся па дывановых дарожках і яшчэ леташняй траве па 20-25 метраў уніз.

Напрыканцы ў вялікім вогнішчы спалілі пудзіла Зімы. А пасля ўсе селі за стол з прынесенымі з дому разнастайнымі пачастункамі і адсвяткавалі прыход вясны.

 

 

Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.