Вы тут

Спецыялісты склалі рэйтынг самых папулярных запытаў на AlіExpress у канцы мінулага года


За апошнія тры месяцы года карыстальнікі з нашай краіны зрабілі амаль 6,5 млрд пошукавых запытаў на AlіExpress — гэта значыць, амаль па 700 запытаў у пераліку на кожнага жыхара краіны. Што яны шукалі найбольш актыўна?


Сярод лідараў рэйтынгу ёсць як цалкам чаканыя, так і значна менш відавочныя пазіцыі. Напрыклад, не стала сюрпрызам папулярнасць запытаў «навушнікі» (2-е месца) і «навушнікі бесправадныя» (4-е месца): іх беларусы актыўна заказвалі на працягу ўсяго года. Тое ж самае можна сказаць і пра пульсаксіметры (прыбор для вымярэння насычанасці крыві кіслародам): гэты запыт трапіў на 6-е месца ў спісе самых папулярных.

На трэцяй пазіцыі рэйтынгу апынуўся пошукавы запыт xіaomі: розную тэхніку гэтага брэнда жыхары Беларусі ведаюць досыць добра і даўно — і актыўна заказваюць на анлайн-версіі ўсходняга рынку. Як і прадукцыю кампаніі Apple, уключаючы яе самыя актуальныя навінкі і аксесуары да іх: запыт «чахол на айфон 11» апынуўся ў рэйтынгу сярод самых папулярных на 5-м месцы.

Напярэдадні Новага года многія пазіцыі ў рэйтынгу былі прысвечаны прыгажосці і ўпрыгажэнням. Так, на сёмым радку рэйтынгу размясціўся пошукавы запыт «гель-лак для пазногцяў», на восьмым — «пярсцёнкі», а на дзясятым — «касметыка». А запытам, які заняў першае месца ў рэйтынгу папулярнасці, аказаліся «завушніцы». Іх шукалі 29 мільёнаў разоў за апошні квартал года.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Навушнікі, касметыка і айфоны, але галоўнае... завушніцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.