Вы тут

Актуальныя ідэі і новыя медыйныя праекты


Абмяркоўваліся на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара Лісковіча з кіраўніцтвам рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда».


Савет Рэспублікі выступае адным з заснавальнікаў газеты «Звязда». Увага старшыні профільнай камісіі была скіравана ў першую чаргу на перспектывы развіцця друкаванай прэсы, кніжнай групы Выдавецкага дома «Звязда» і трансфармацыі друкаванага прадукту ў лічбавую прастору.

У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні ролі кнігі ў сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным жыцці краіны і ўплыў яе на развіццё ўнутранага турызму.

— Унутраны турызм — гэта адзін з ідэалагічных складнікаў захавання гістарычнай памяці, спадчыны і фарміравання духу і аблічча сучаснага грамадзяніна і патрыёта, — падкрэсліў Віктар Лісковіч.

Акрамя таго, на парадку дня былі і арганізацыйныя пытанні правядзення ІІІ Фестывалю-кірмашу «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».

На сустрэчы абмяркоўваліся новыя медыйныя формы работы Выдавецкага дома ў лічбавай прасторы; перспектывы супрацоўніцтва з вядучымі ВНУ краіны ў рамках падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для галіны і пытанне практыкаарыентаванасці навучання вышэйшай школы.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.