Вы тут

Конкурс «Вясёлы Жужа» ў Гальшанах — сцежка на «Еўрабачанне»


Выява працавітага чмяля першапачаткова была афіцыйнай эмблемай Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў. Пазней на ўваходзе ў будынак з'явіўся жартаўлівы чмель, які стаў талісманам і для школы, і для фестывалю-конкурсу для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту «Вясёлы Жужа», які праходзіць у аграгарадку Гальшаны апошнія пяць гадоў.


Дарэчы, выканаў Жужу, які з лёгкасцю заваяваў сэрцы маленькіх і дарослых прыхільнікаў, качагар школы літаральна з падручных матэрыялаў. Але ж такога абаяння і заліхвацкага выгляду вы не знойдзеце ні ў воднай моднай статуэтцы з крамы. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што рэчы, якія зроблены з душой, і жывуць даўжэй, і прыносяць больш радасці.

На конкурсе хлопчыкі і дзяўчынкі прадстаўляюць свае творчыя здольнасці ў чатырох намінацыях: вакальны жанр, выяўленчае мастацтва, мастацкае слова і інструментальны жанр. Нават у сёлетні год пандэміі «Вясёлы Жужа» атрымаў 510 відэаролікаў ад канкурсантаў. Аўтарытэтнае журы прызнала пераможцамі ўсіх без выключэння ўдзельнікаў фестывалю.

— Конкурс дае магчымасць самым маленькім далучыцца да мастацтва, паспрабаваць свае сілы, а таксама сустрэць сяброў. А яшчэ тутэйшае мерапрыемства становіцца стартавай сцежкай на дзіцячае «Еўрабачанне», — смяецца дырэктар школы Наталля ЯЛФІМАВА. — Людзі едуць сюды за атмасферай, бо да ўсіх канкурсантаў добразычлівае стаўленне, кожнага ўдзельніка заахвочваюць, кожнаму дораць увагу і салодкія падарункі, а таксама кубкі, статуэткі і дыпломы.

За час існавання Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў 25 вучняў станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Ірына СІДАРОК

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Загаловак у газеце: «Вясёлы Жужа» — сцежка на «Еўрабачанне»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.