Летнi адпачынак на пляжы з сябрамi цi выхадны на дачы з сям'ёй выдатна дапаўняе гульня ў бадмiнтон. Але валан i ракетка — не толькi прадметы для вясёлай гульнi, гэта яшчэ i прафесiйны спартыўны iнвентар. Бадмiнтон — спорт, якi патрабуе канцэнтрацыi, вынослiвасцi, хуткасцi i добрай фiзiчнай падрыхтоўкi. Яго сур'ёзнасць пацвердзiлi ў 1992 годзе, калi ён быў афiцыйна прыняты ў алiмпiйскую сям'ю. Засяроджанасць i стрыманасць спартсменаў падчас выступленняў разбураюць стэрэатыпы пра лёгкасць гульнi з ракеткамi i валанам. Але, як i кожны вiд спорту, бадмiнтон умее здзiўляць.
Мiнск прыняў матчавую сустрэчу па бадмiнтоне памiж спартсменамi Беларусi i Расii. Спаборнiцтвы сталi выдатнай магчымасцю не толькi праверыць фiзiчную форму маладых бадмiнтанiстаў, але i сустрэцца з сябрамi. Падчас турнiру наш фотакарэспандэнт Ганна Занкавiч паглядзела на ўсiм вядомую гульню з прафесiйнага боку i падзялiлася сваiмi назiраннямi.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Ганны ЗАНКАВIЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.