Вы тут

Беларусь з 1 лістапада зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Беларусь з 1 лістапада зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 кастрычніка 2020 года нумар 612, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Згодна з дакументам стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $42,2 за 1 т (раней — $45,4).

Пошліна на прамагонны бензін устаноўлена на ўзроўні $23,2 за 1 т (раней — $24,9). На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты яна складзе $12,6 за 1 т (раней — $13,6), такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка. Тады яны таксама былі зніжаны.

Прэв’ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.