Вы тут

Развіццё адносін з Кітаем з’яўляецца стратэгічным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі — Гур’янаў


Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў прыняў удзел у форуме «Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» у фармаце відэасувязі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.


Форум праводзіўся па ініцыятыве Еўразійскай эканамічнай камісіі, падтрыманай усімі дзяржавамі — членамі ЕАЭС. У сваім выступленні Аляксандр Гур’янаў адзначыў, што развіццё адносін з Кітаем з’яўляецца стратэгічным напрамкам знешняй палітыкі Беларусі, а поўнамаштабны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы кіраўніцтва КНР «Адзін пояс, адзін шлях» зробіць эканомікі дзяржаў-партнёраў больш устойлівымі да глабальных выклікаў.

Спрыяльныя ўмовы для інтэнсіўнага развіцця ўзаемадзеяння стварае пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС і КНР, якое ўступіла ў сілу год таму. Для эфектыўнай рэалізацыі пагаднення створана сумесная камісія, яна будзе садзейнічаць вырашэнню прыкладных задач па спрашчэнні ўзаемнага гандлю і развіцці сумесных эканамічных праектаў.

«Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» — гэта не толькі грузаперавозкі і лагістычная інфраструктура, але і стварэнне высокатэхналагічных вытворчасцей, выбудоўванне транснацыянальных вытворчых ланцужкоў. У якасці еўразійскага цэнтра па вытворчасці новых высокатэхналагічных тавараў і паслуг прапанавана шырэй задзейнічаць патэнцыял Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», — гаворыцца ў паведамленні.

Аляксандр Гур’янаў падкрэсліў, што ўдзел фінансавых інстытутаў ЕАЭС і КНР — Еўразійскага банка развіцця і Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый — у суфінансаванні сумесных праектаў можа значна актывізаваць работу па спалучэнні і ўзаемадапаўняльнасці інтэграцыйных працэсаў у Еўразіі.

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.