Вы тут

Лукашэнка: Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца


Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе па падрыхтоўцы VI Усебеларускага народнага сходу.


У сувязі «з заклікамі з Польшчы і Літвы пра ўльтыматумы і страйкі», Лукашэнка ўчора прэм’ер-міністру даручыў нікога не ўгаворваць — ні рабочых, ні студэнтаў, ні медыкаў, ні настаўнікаў, ні дзяржслужачых. «Цяпер такі момант, калі кожны павінен выбіраць у сваім жыцці тую дарогу, па якой ён будзе рухацца. Не толькі ён, але і яго дзеці. Не хочуць працоўныя працаваць, не трэба. Але адзінкі не хочуць. Вызвальце іншую частку, якія хочуць працаваць, ад гэтай», — звярнуўся да прысутных Лукашэнка.

Такі падыход павінен быць, на яго думку, і да студэнтаў. «Хто хоча вучыцца, хай вучыцца. Хто выйшаў у парушэнне закона на несанкцыянаваныя акцыі, ён пазбаўляецца права быць студэнтам. Калі ласка, адпраўце іх, як я казаў, каго ў армію, каго на вуліцы. Хай ходзяць па вуліцах. Але яны павінны быць адлічаны з ВНУ. Тое сама і выкладчыкі, якіх адзінкі, што брыдка сябе вядуць у ВНУ», — выказаўся кіраўнік краіны.

Арганізатары пратэстаў у Беларусі па метадычцы каляровых рэвалюцый ужо прайшлі 7-8 этапаў, адзначыў Прэзідэнт.

«Засталося зусім няшмат. Наступны этап — радыкалізацыя. Яна адбываецца. Супраць нас разгарнулі ўжо не інфармацыйную, а тэрарыстычную вайну па асобных кірунках. Мы гэта павінны спыніць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.