Вы тут

Роля Савета Рэспублiкi у манiторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары будзе ўзрастаць


Учора ў рэжыме вiдэаканферэнцыi адбылося пасяджэнне Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па эканомiцы, бюджэце i фiнансах, на якiм разглядалiся асаблiвасцi бягучай цэнавай сiтуацыi ў краiне. На сувязi былi многiя рэгiёны Беларусi.


— Цэны — тая тэма, якая хвалюе насельнiцтва больш за ўсё, самая актуальная. Калi яны будуць высокiя, то зарплаты заўсёды будзе не хапаць. Таму гэтай тэме аддаецца велiзарная ўвага ў нашай краiне, яна знаходзiцца на пастаянным кантролi ў Прэзiдэнта i ўрада, — адзначыла ў размове з журналiстамi старшыня камiсii Таццяна Рунец.

Як вынiкае з яе слоў, роля Савета Рэспублiкi i яго членаў у манiторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары ва ўсiх рэгiёнах будзе ўзрастаць. Сенатары на мiнулым тыднi пачалi ўжо адсочваць на сваiх тэрыторыях сiтуацыю з цэнамi па асноўных групах спажывецкiх тавараў. Першыя назiраннi i папярэднiя высновы сведчаць, што моцнага скачка не зафiксавана, цэны знаходзяцца ў межах iнфляцыi.

Надалей манiторынг у рэгiёнах працягнецца. З гэтай мэтай сенатары будуць актыўна карыстацца статыстыкай Нацстата, данымi прафсаюзаў, Дзяржкантролю, органаў дзяржаўнага кiравання, iншымi крынiцамi дакладнай i свежай iнфармацыi. Вынiкi будуць штомесяц аналiзавацца.

У выпадку выяўлення якiх-небудзь негатыўных тэндэнцый, насцярожваючых фактаў, скаргаў i зваротаў ад выбаршчыкаў i пакупнiкоў сенатары будуць аператыўна рэагаваць на iх, своечасова iнфармаваць для прыняцця мер адпаведныя органы дзяржаўнага кiравання.

Крыху раней, 9 кастрычнiка, Таццяна Рунец прыняла ўдзел у рабоце Экспертнага савета па пытаннях цэн i тарыфаў. Гэта важная пляцоўка для манiторынгу цэнавай сiтуацыi ў краiне, паглыбленага аналiзу яго вынiкаў i выпрацоўкi рэкамендацый для прыняцця рашэнняў у сферы цэнаўтварэння.

У рабоце пасяджэння Экспертнага савета таксама ўдзельнiчалi прадстаўнiкi Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю, Федэрацыi прафсаюзаў, Нацыянальнага банка, Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў. Асноўнымi тэмамi абмеркавання сталi эканамiчная сiтуацыя ў краiне i пытаннi развiцця прамысловасцi.

Нагадаем, рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусi, згодна з нядаўняй пастановай Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю, працягнута да 31 снежня. У дакуменце названы сацыяльна значныя тавары: сметанковае масла i сланечнiкавы алей, пшанiчная мука, соль, некаторыя вiды круп, хлеба, мяса, свежай i свежамарожанай рыбы, сыру, малака, яйкi, дзiцячае харчаванне, чорны чай. Вызначаны таксама гранiчны нарматыў рэнтабельнасцi, якi ўключаны ў адпускныя цэны вытворцаў.

Леанiд ТУГАРЫН

Выбар рэдакцыі

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў забіты ў ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў забіты ў ноч з 29-га на 30-е ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Грамадства

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Бяздзетныя па ўласным жаданні. ​Ці ва ўсім яны не маюць рацыі?

Даслоўна англійскае слова «чайлдфры» перакладаецца як «свабодныя ад дзяцей». 

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.