Вы тут

У Бярозаўскiм раёне арганiзавана пражыванне пажылых грамадзян у дамах узаемадапамогi i сацыяльнай падтрымкi


У Бярозаўскiм раёне арганiзавана пражыванне пажылых грамадзян у дамах узаемадапамогi i сацыяльнай падтрымкi. Iнавацыйную для Брэсцкай вобласцi форму сацыяльнай работы ўпершыню ў раёне апрабавалi летам.


Зараз тут ужо створана чатыры такiя дамы, у якiх сумесна пражываюць восем пажылых грамадзян. У адрозненне ад дамоў зiмоўкi, пражыванне ў дамах узаемадапамогi i сацпад-
трымкi не абмежавана халодным сезонам, яны могуць функцыянаваць увесь год.

«Гэта форма дапамогi пажылым, якая раўназначная i нават пераўзыходзiць па сваiм эфекце дамы зiмоўкi, — сказала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Людмiла Мароз. — Памяшканне належыць аднаму з пажылых грамадзян, якi гатовы на добраахвотнай бязвыплатнай аснове дзялiць з кiмсьцi свой прытулак. Як правiла, такую паслугу мы прапануем адзiнокiм пажылым людзям, якiя жывуць на хутарах, у аддаленых маланаселеных пунктах. Па сутнасцi, мы толькi пачалi яе ўкараняць, i яна аказалася вельмi запатрабаванай».

Прэв’ю: mosty-zara.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.