Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка


Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.

Вы выбралі адну з самых высакародных прафесій. Свядома прысвяцілі сябе важнай місіі — фарміраванню асобы дзіцяці.

Кожнае ваша слова застаецца ў памяці і душах вучняў і студэнтаў. Яно нясе ім веды і каштоўны жыццёвы вопыт, вучыць мысліць. А з мільёнаў лёсаў выхаваных вамі дзяцей складваецца будучыня ўсёй краіны.

Сёння ўсе вы — выхавальнікі і нянечкі дзіцячых садкоў, школьныя настаўнікі, выкладчыкі каледжаў і ВНУ, — перадаючы наступным пакаленням спрадвечныя каштоўнасці беларускага народа і найлепшыя нацыянальныя традыцыі, умацоўваеце фундамент нашай дзяржаўнасці.

Дзякую вам за вялікую працу і шчырую любоў да дзяцей.

У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у прафесійнай дзейнасці.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Высакародная прафесія, важная місія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.