Вы тут

Жыхар Камянецкага раёна схаваў у шкарпэтках ад мытнікаў 509 срэбных ланцужкоў


Незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу вырабаў з срэбра спынілі брэсцкія мытнікі ў пункце пропуску «Брэст». Ювелірныя вырабы агульнай вагой 3,25 кг перамяшчаў 46-гадовы жыхар Камянецкага раёна, які рухаўся рэйсавым аўтобусам «Седльцэ-Брэст», паведамілі ў Брэсцкай таможні.


Для праходжання мяжы грамадзянін абраў «зялёны» калідор, заявіўшы тым самым, што ў яго адсутнічаюць тавары, якія падлягаюць дэклараванню.

У ходзе праверкі выканання грамадзянінам мытнага заканадаўства брэсцкія мытнікі выявілі 509 срэбных ланцужкоў 925 пробы, схаваных у шкарпэткі ў заплечніку з асабістымі рэчамі. Пры гэтым толькі ў верасні грамадзянін перасякаў мяжу ў сярэднім два разы на тыдзень.

Папярэдні кошт утоенага тавару склалў каля 6 тысяч беларускіх рублёў.

Тавар канфіскаваны і накіраваны на экспертызу, пасля якой дзеянням пасажыра будзе дадзена прававая ацэнка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.