Вы тут

У работу гарадскога сталічнага транспарту 1-3 кастрычніка ўносяцца змяненні


Пра іх паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс».


Так, з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання жыхароў мікрараёна «Сцяпянка» з 1 кастрычніка ўносяцца змяненні ў работу гарадскога аўтобуснага маршруту № 43Д «Ст. метро «Трактарны завод» — «Сцяпянка»:

— у ранішнія гадзіны «пік» у накірунку Сцяпянкі рух аўтобусаў арганізуецца па вуліцах Ваўпшасава, Карвата, з боку Сцяпянкі — без змеяненняў;

— у вячэрнія гадзіны «пік» з боку Сцяпянкі рух аўтобусаў арганізуецца па вуліцах Карвата, Ваўпшасава і далей па маршруце, у кірунку Сцяпянкі — без змяненняў.

Для маршруту арганізуецца выкананне новых прыпыначных пунктаў «Карвата, 81» па вуліцы Карвата, «Карвата, 87» на скрыжаванні вуліц Карвата — Ваўпшасава, «Карвата, 84» па вуліцы Ваўпшасава.

Таксама з 3 кастрычніка па выхадных днях адмяняецца работа аўтобуснага маршруту № 43Д і адначасова арганізуецца работа аўтобуснага маршруту № 71.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.