Вы тут

У Беларусі — 77 609 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 74 120 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 27 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 77 609 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзены 1 825 481 тэст на каранавірус.

74 120 чалавек больш не хварэюць.

Памерлі 818 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 32,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 994 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 7 млн заражаных, Індыя — больш за 5,9 млн, Бразілія — больш за 4,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: m24.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.