Вы тут

ЧС па самба сярод майстроў пройдзе з 19 па 22 лістапада ў «Стайках»


Чэмпіянат свету па самба сярод майстроў пройдзе ў РЦАП «Стайкі» з 19 па 22 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на асацыяцыю спартсменаў «Мы родам з самба».


У ходзе планетарнага форуму будуць разыграны медалі ў наступных узроставых групах: 35-39, 40-44, 45-49, 50-54, 55-59, 60-65, 65-70 гадоў і 70+. Вагавыя катэгорыі спартсменаў: 62, 68, 74, 82, 90, 100, 100+ кг. Арганізатары абяцаюць удзельнікам спаборніцтваў і балельшчыкам відовішчны спартыўны складнік, а таксама шырокую экскурсійную і святочную праграму. Арганізатарамі выступаюць: Міжнародная федэрацыя самба (FIAS), Міністэрства спорту і турызму Беларусі, асацыяцыя спартсменаў «Мы родам з самба» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

«Паколькі такіх жыццесцвярджальных падзей у свеце цяпер нямнога, мы зробім усё, каб госці і ўдзельнікі атрымалі самыя лепшыя, самыя яркія ўражанні і ад самога турніру, і ад звязаных з ім мерапрыемстваў, і, вядома, ад традыцыйнай беларускай гасціннасці», — пракаменціраваў інфармацыю аб правядзенні сусветнага форуму самбістаў-майстроў у Мінску член выканкама Міжнароднай федэрацыі самба (FIAS), кіраўнік асацыяцыі спартсменаў «Мы родам з самба», заслужаны майстар спорту СССР і шматразовы чэмпіён свету па самба Уладзімір Япрынцаў.

Раней Міжнародная федэрацыя самба паведамляла аб адмене некалькіх буйных турніраў, запланаваных на 2020 год. У іх ліку быў і ЧС сярод майстроў, які першапачаткова быў запланаваны ў Алмела (Нідэрланды) на кастрычнік. Аднак гэта рашэнне было перагледжана.

Прэв’ю: noc.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.