Вы тут

Аляксандр Лакотка: Ужо даўно склалiся добрыя традыцыi супрацоўнiцтва са «Звяздой»


Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi: «Ужо даўно склалiся добрыя традыцыi супрацоўнiцтва са «Звяздой». Першае, вельмi важна тое, што матэрыялы ў газеце публiкуюцца на прыгожай беларускай мове. Па-другое, значная частка з iх прысвечана пытанням беларускай культуры, то-бок той сферы, з якой наш цэнтр працуе. Адметна, што ў газеце знаходзяць адлюстраванне памятныя даты з беларускай гiсторыi — падзеi, юбiлеi з дня нараджэння мастакоў, пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры. Пастаянна друкуюцца ў «Звяздзе» паведамленнi пра нашы канферэнцыi, перыядычна ладзяцца круглыя сталы, прысвечаныя пытанням гiсторыi, культуры, мастацтва з удзелам супрацоўнiкаў НАН. Карэспандэнты выдання наведваюць наш цэнтр, музей старажытна-беларускай культуры, працуюць з нашымi фалькларыстамi, этнографамi. Крэда газеты на станоўчае, гуманiтарнае развiццё, фармiраванне сумленных адносiн памiж людзьмi — правiльнае.


Перыядычна ёсць матэрыялы, дыскусii на старонках выдання, прысвечаныя захаванню гiсторыка-культурнай спадчыны, нематэрыяльнай, духоўнай культуры. У нашым цэнтры ёсць значныя праекты, пра якiя варта было б расказаць чытачам. Напрыклад, з 2016 года з'явiлася традыцыя праводзiць хоць бы раз на год буйныя мiжнародныя навукова-культурныя мерапрыемствы. Так прайшлi, напрыклад, Мiжнародны кангрэс, прысвечаны беларускаму народнаму касцюму, з вялiкiм прадстаўнiцтвам замежных навукоўцаў, Мiжнародны форум беларускай казкi, сёлета ў анлайн-фармаце правялi другi Мiжнародны кангрэс беларускай культуры. На iм было прадстаўлена больш за 200 дакладаў з розных краiн, выдадзены зборнiк. А ў кастрычнiку падвядзём вынiкi рэспублiканскага конкурсу на найлепшы адвольны твор на беларускай мове.

Загаловак у газеце: «Крэда газеты на станоўчае, гуманiтарнае развiццё, фармiраванне сумленных адносiн памiж людзьмi — правiльнае»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.