Вы тут

У аўторак вадзіцелі змогуць ездзіць у грамадскім транспарце сталіцы бясплатна


Кіроўцы змогуць 22 верасня бясплатна ездзіць у грамадскім наземным транспарце і метрапалітэне Мінска. Дастаткова прад’явіць пасведчанне кіроўцы і тэхнічны пашпарт на транспартны сродак, паведамляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Гэтым правам аўтамабілісты могуць скарыстацца на падставе рашэння Мінскага гарадскога савета дэпутатаў № 226 ад 29 ліпеня 2020 года з нагоды правядзення ў Мінску Еўрапейскага тыдня мабільнасці і гарадской экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля» 22 верасня 2020 г.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.