Вы тут

Замаразкі і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 21 верасня


Замаразкі і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 21 верасня, паведамілі БЕЛТА у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.​


У бліжэйшыя суткі прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 1 да 6 градусаў вышэй за нуль, на захадзе да плюс 8 градусаў. Месцамі па краіне чакаюцца замаразкі да мінус 2. Удзень паветра прагрэецца да 17–23 градусаў.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.