Вы тут

РНПЦ анкалогіі — 60 гадоў


Сёння РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава святкуе сваё 60-годдзе.


У цэнтры працуе дзве тысячы медыкаў. Штодзень да іх звяртаюцца каля тысячы пацыентаў (тут ёсць свая паліклініка). У суткі хірургі-анколагі РНПЦ выконваюць да 70 аперацый. За год у стацыянары РНПЦ праводзіцца да 12 тысяч хірургічных умяшанняў, і каля чатырох тысяч — на амбулаторным этапе. Штогод лячэнне ў цэнтры атрымліваюць каля 30 тысяч пацыентаў, сярод іх — каля 2,5 тысячы замежнікаў. Пераважна ў цэнтр на дыягностыку і лячэнне прыязджаюць грамадзяне Расіі і Украіны, нярэдкія і пацыенты з Каўказскіх рэспублік і краін Прыбалтыкі. Таксама бываюць госці з Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Італіі. У мінулым годзе замежныя пацыенты заплацілі за лячэнне і абследаванне ў беларускіх анколагаў каля 3,5 мільёна долараў.

— Штогадовы прырост анкалагічнай паталогіі ў краіне — больш за 50 тысяч пацыентаў. У мужчын на першым месцы па лакалізацыі — рак прастаты, у жанчын — рак малочнай залозы. Адна з надзённых праблем — рак тоўстай кішкі, — пералічвае Сяргей ПАЛЯКОЎ, дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.

«Мы ганарымся, што захавалі тое ўпарадкаванне анкалагічнай службы, якое існуе цяпер», — дадаў ён. Пяць гадоў на базе РНПЦ працуе Рэспубліканская малекулярна-генетычная лабараторыя канцэрагенезу, дзе праводзіцца сучасная дыягностыка анкалагічных захворванняў, дзейнічае Рэспубліканскі цэнтр пазітронна-эмісійнай тамаграфіі. Нядаўна адкрыты пансіянат на 118 нумароў для пражывання блізкіх пацыентаў, плануецца адкрыць аддзяленне з палатамі павышанай камфортнасці. Усяго на тэрыторыі РНПЦ 35 карпусоў і будынкаў.

* * *

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі з 60-годдзем. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калектыву ўстановы ўдалося захаваць і прымножыць лепшыя традыцыі, выбудаваць эфектыўную сістэму аказання спецыялізаванай меддапамогі насельніцтву, сфарміраваць уласную навуковую школу і выратаваць дзясяткі тысяч чалавечых жыццяў.

Алена КРАВЕЦ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.