Вы тут

Генадзь Давыдзька наконт адклікання дэпутатаў: Няхай паспрабуюць, але гэта проста «дзвіжуха»


Генадзь Давыдзька, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, пракаментаваў карэспандэнту «Звязды» сваю пазіцыю наконт ініцыятывы адклікання дэпутатаў.


«Я думаю, што дэпутатам нельга хвалявацца, бо гэта штучная падзея. Каманда зусім іншай краіны, з Польшчы (інтэрнет-рэсурс, які існуе на грошы нашых ворагаў, кіруе смутай, што зараз у нашай радзіме) закамандавалі вось гэта. Людзі, якія сёння адклікаюць дэпутатаў, як правіла, тыя, якія ўвогуле не ўдзельнічалі ў парламенцкіх выбарах. А калі і ўдзельнічалі, не абіралі гэтых дэпутатаў», — адзначыў дэпутат.

Генадзь Давыдзька лічыць, што «людзьмі маніпулююць, выкідваючы «фэйкі», лухту наконт поўнага злачынства, поўнай немагчымасці ўладаў кіраваць у тым ліку заканадаўцамі: «Давайце будзем іх штурхаць!»

Паводле яго слоў, сама працэдура адклікання дэпутатаў законная. «Няхай яна пойдзе, няхай адклікаюць, але неабходна ў выніку сабраць ажно 20 працэнтаў галасоў сярод выбаршчыкаў. Я ўпэўнены, што тыя, хто правакуе такі недавер да ўладаў, хто выходзіць на плошчы і вуліцы, — гэта меншасць. Здаецца, што іх большасць, бо яны тыражуюць сябе, ім вельмі дапамагае Захад. Няхай паспрабуюць, але гэта проста «дзвіжуха». Потым ім падкажуць нешта яшчэ, калі гэта ініцыятыва скончыцца, ці не атрымаецца». 

Нагадаем, што сёння старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Генадзь Давыдзька сустрэнецца са сваімі выбаршчыкамі ў Мінску па адрасе Веры Харужай, 16.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.