Вы тут

Скрыжаванне гісторыі і сучаснасці


Старажытны Сівнь працягвае здзіўляць.


Прыгонная сцяна Сіаня, таксама вядомая як гарадская сцяна, з’яўляецца адным з найстаражытных і адна з гарадскіх сцен ў Кітаі, якія лепш за ўсё захаваліся, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Пабудаваная ў часы праўлення імператара Хун’у, сцяна была рэканструявана некалькі разоў. Яна знаходзіцца ў канцы Старажытнага Шаўковага шляху, а гісторыя ўзыходзіць да дынастыяй Суй і Тан. Зараз сцяна з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на ўнясенне ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Размешчаны ў 25 км на ўсход ад Сіаня, палац Хуацын — комплекс гарачых крыніц і аб’ектаў старажытнай архітэктуры — знакаміты як меркаванае месца сустрэч імператара дынастыі Тан Сюаньцзан і яго жонкі Ян Гуйфэй. Іх любоўная гісторыя была апісана ў вершы паэта Бай Цзюйи «Песня аб вечным смутку».

Тэракотавая армія, названая восьмым цудам свету — скульптуры ў натуральную велічыню, якія паказваюць войска Цынь Шыхуана, першага імператара Кітая. Яны былі створаны прыкладна ў канцы трэцяга стагоддзя да нашай эры, і кожная фігура мае свае унікальныя асаблівасці. Тэракотавая армія складаецца з 8000 ваяроў, 130 калясніц з 520 коньмі і 150 кавалерыйскіх коней. Фігуры маюць мастацкую каштоўнасць, дэманструюць сілу і веліч аб’яднанага Кітая, прыцягваючы наведвальнікаў з усяго свету.

У дадатак да багатай гісторыі, Сіань таксама можа пахваліцца маляўнічай прыродай. Акружаныя адным з самых працяглых у Кітаі горных ланцугоў Цыньлін, горныя тэрыторыі вакол Сіаня таксама з’яўляюцца домам шматлікіх рэдкіх раслін і жывёл. Гінкга, адзін з самых старажытных відаў раслін у свеце, расце ў гэтым раёне, а цыньлінскія панды, якія з’яўляюцца падвідам гіганцкіх пандаў, складаюць прыкладна пятую частку ўсёй папуляцыі гэтых жывёл. У 2009 годзе ў Сіані быў пабудаваны глабальны геапарк ЮНЕСКА, які прыцягвае даследчыкаў і наведвальнікаў з усяго свету палюбавацца яго багатай спадчынай.

Сіаньская кухня вядомая сваімі стравамі з локшыны і бараніны, прыпраўленай вострымі і духмянымі спецыямі. Некаторыя стравы перадаваліся з пакалення ў пакаленне, а локшына «Бяньбяньмянь» лічыцца самай вядомай і папулярнай. Гэтую страву празвалі «самым дзіўным восьмым цудам Сіаня». Локшына тоўстая і доўгая, як пояс, зверху яна запраўлена алеем з вострым перцам. Акрамя таго, іерогліф «бянь» лічыцца самым складаным кітайскім іерогліфам, ён складаецца з 58 рысак і напісаны традыцыйным стылем.

У мінулым — важны цэнтр на Старажытным Шаўковым шляху, Сіань і сёння захоўвае свой статус міжнароднага гандлёвага цэнтра, лічыцца найважнейшым транспартным вузлом для чыгуначных экспрэс-перавозак з Кітая ў Еўропу. У першай палове 2020 года з Сіаня ў Еўропу і Цэнтральную Азію адправілася 1667 грузавых цягнікоў «Чан’ань». Чыгуначная сетка злучае Сіань з 14 краінамі, што робіць яго новым камерцыйным цэнтрам Кітая.

Нячаста можна сустрэць горад з тысячагадовай гісторыяй, які крочыць у нагу з часам. За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў былі пабудаваныя шматлікія паркі адпачынку і культурныя цэнтры, а з дапамогай новых тэхналогій людзі могуць пазнаёміцца і з гістарычный славай старажытнай сталіцы, і з насычаным жыццём сучаснага мегаполіса.

Сіань лічыцца важным культурным цэнтрам Кітая. Тут знаходзіцца адна з чатырох найбуйнейшых кампаній па вытворчасці фільмаў у краіне, China Western Film Group, заснаваная ў 1958 годзе, якая выпусціла больш за 300 мастацкіх і дакументальных фільмаў і больш за 180 тэлевізійных серыялаў. Працы кампаніі заваявалі ўзнагароды на шматлікіх міжнародных кінафестывалях, атрымаўшы больш за 70 міжнародных узнагарод, напрыклад, «Залаты мядзведзь», а 76 фільмаў былі прадстаўлены гледачам у 36 краінах.

Сіань стаў ўзыходзячай зоркай у культурнай індустрыі. Крэатыўны дызайн, гульні, анімэ, а таксама кіберспорт сталі новай апорай эканомікі горада. Чакаецца, што ў 2020 годзе Сіань інвестуе 13,7 млрд юаняў (каля 1, 97 млрд долараў) у 23 праграмы культурнага турызму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.