Вы тут

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 16.00 склала 73,4%


Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 16.00 склала 73,4%, гаворыцца на партале vybary2020.by.


У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 75,11% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай – 75,05%, Гомельскай – 81,87%, Гродзенскай – 75,66%, у Мінскай – 72,3% выбаршчыкаў, Магілёўскай – 80,29%, у Мінску – 58,79%.

На частцы выбарчых участкаў, якія знаходзяцца ў санаторыях, прафілакторыях, лячэбных установах, у воінскіх часцях галасаванне ўжо скончылася. «На гэтых участках прыступілі да падліку галасоў», – праінфармаваў намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама, піша БЕЛТА.

Што тычыцца дадзеных па галасаванні на замежных участках, то іх ЦВК атрымае 10 жніўня да 15.00. «Яны будуць уключаны ў выніковую справаздачу, якую зацвердзіць Цэнтральная выбарчая камісія», — адзначыў Вадзім Іпатаў.

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.