24 верасня, чацвер

Вы тут

«Калегі здзіўляюцца і зайздросцяць, што ў нас такая сур’ёзная дзяржаўная падтрымка ў сферы кнігавыдання»


Алесь БАДАК, пісьменнік, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»:


У мяне шмат сяброў сярод расійскіх пісьменнікаў і выдаўцоў, і я ведаю, якімі мізэрнымі тыражамі сёння там выходзяць кнігі сучасных празаікаў, калі гэта тычыцца не літаратуры для адпачынку, а твораў, што прымушаюць думаць, твораў, напісаных у найлепшых традыцыях класічнай рускай прозы. Скажам, тыражамі ў тысячу экземпляраў там нікога не здзівіш. Усяго тысячу на ўсю вялікую Расію і на ўсю постсавецкую прастору, дзе добра валодаюць рускай мовай. З выданнем сучаснай паэзіі сітуацыя яшчэ горшая. Пра кнігі маладых нераскручаных (а як ім раскруціцца, калі іх ніхто не выдае?!) аўтараў я ўжо не кажу. Таму, не сакрэт, калі мы сустракаемся, мае калегі здзіўляюцца і зайзросцяць, што ў нас такая сур’ёзная дзяржаўная падтрымка ў сферы кнігавыдання.

Можна бясконца спрачацца, каго выдаваць, каго, наадварот, не выдаваць, але няўжо нехта можна сказаць, што гэта кепска, што ў Беларусі штогод выходзіць дзясяткі кніг са 100% дзяржаўнай датацыяй для папаўнення фондаў публічных бібліятэк. Дарэчы. Дзякуючы гэтай падтрымцы мы выдалі ўжо чатыры кнігі альманаху «Першацвет» з творамі маладых беларускіх паэтаў і празаікаў. Дзякуючы дзяржаўнай датацыі, якая істотна ўплывае на канчатковы кошт кнігі, мы выдалі не адну кнігу серыі «100 вершаў», а гэта кнігі Пімена Панчанкі, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна... Не ведаю, як мы змаглі б сёння выдаваць Збор твораў Янкі Брыля ці 50-томнік «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», калі б, зноў-такі, не было фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы. А падтрымка нацыянальнай літаратуры гэта адначасова і падтрымка беларускай мовы. 

Я думаю, многія мае калегі памятаюць, як на самым пачатку 90-х, калі Беларусь толькі атрымала незалежнасць, у высокіх кабінетах беларускім пісьменнікам было сказана, маўляў, вучыцеся выжываць самі. Я б не хацеў пачуць такое яшчэ раз амаль праз трыццаць гадоў, бо пасля такога ўдару пад дых айчынная літаратура можа і не падняцца, страціўшы тую падтрымку, якую яна сёння мае. 

Зараз часта можна пачуць прачытаць, асабліва ў сацыяльных сетках, пра неабходнасць перамен. Але перамены ў любым выпадку будуць, пра што гавораць не толькі апаненты ўлады, але і сама ўлада. Пытанне толькі — ці яны будуць адбывацца праз далейшае паступовае развіццё краіны, ці ў выніку хаоса з яго непрадказальнасцю і тэзісам «вучыцеся выжываць самі», які можа тычыцца ўжо не толькі творчай інтэлігенцыі. І вось пра гэта, мне здаецца, павінен думаць кожны перад тым як аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.

Грамадства

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Дачка галоўнага «песняра» распавяла пра сямейныя традыцыi.