Вы тут

Як адзначылі Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў


У першы дзень жніўня моладзь адзначыла сваё прафесійнае свята — Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў. Хоць яго і няма ў календары афіцыйных дат — гэта традыцыя, якая была закладзена людзьмі, што стаялі каля вытокаў студатрадаўскага руху, і якую, як і сам рух, удалося захаваць.


Ва ўсіх кутках Беларусі, дзе працуюць студэнцкія атрады, прайшлі лінейкі з пасвячэннем у іх байцоў. Адбыліся добраахвотніцкія працоўныя акцыі, адкрытыя дыялогі з удзелам юнакоў і дзяўчат і ветэранаў руху, спартыўныя спаборніцтвы са здачай нарматываў фізкультурна-спартыўнага комплексу «Змагайся! Імкніся! Перамагай!», а таксама творчыя конкурсы, студатрадаўскія вогнішчы, атрадныя спеўкі і многае іншае.

Насычаная праграма святкавання Дня беларускіх студэнцкіх атрадаў была ў байцоў зводнага студэнцкага будаўнічага атрада Усебеларускай маладзёжнай будоўлі «Горад маладосці» і міжнароднага вытворчага працоўнага праекта «Атлант-2020». З самай раніцы на базе інфармацыйнага цэнтра Беларускай АЭС для байцоў маладзёжнай будоўлі правялі экскурсію «Атамная энергетыка і будаўніцтва АЭС».

Удзельнікі працоўнага праекта «Атлант-2020», у сваю чаргу, пазнаёміліся з аб'ектамі сталіцы, на якіх працавалі студэнцкія атрады ў розныя гады. Затым хлопцы і дзяўчаты пабывалі на экскурсіі ў Хатыні, а на Лініі Сталіна іх чакала выступленне заслужанага калектыву Беларусі ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС і рэканструкцыя бою Вялікай Айчыннай вайны. У другой палове дня паміж байцамі студэнцкіх атрадаў прайшоў фінал турніру па настольным тэнісе.

Творчыя і інтэлектуальныя складнікі свята працягнуліся і на наступны дзень. Падчас конкурсу «Сродкі індывідуальнай аховы» атрады прадставілі касцюмы, якія раскрылі тэму тэхнікі бяспекі і аховы працы на вытворчасці, і пазмагаліся ў каманднай забаўляльнай гульні «Мазгабойня».

Знакавымі аб'ектамі для студэнцкіх атрадаў у 2020 годзе сталі Беларуская АЭС і сацыякультурныя аб'екты Астраўца, ЗАТ «Атлант» у Мінску, агульнаадукацыйная сярэдняя школа на 1020 месцаў у Баранавічах, рэканструкцыя комплексу будынкаў гарадской клінічнай бальніцы № 3 Гродна, сярэдняя агульнаадукацыйная школа ў Гомелі, рэканструкцыя брацкага пахавання на месцы спаленай вёскі Ола ў Светлагорскім раёне, паліклінікі ў Салігорску і Магілёве.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Фота з сайта БРСМ

Загаловак у газеце: Захоўваючы традыцыі маладзёжнага руху

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.