Вы тут

Беларусь страціла з-за гандлёвых войнаў, несправядлівых цэн і дарагіх крэдытаў $ 9,5 млрд — Лукашэнка


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


«Вынікі бягучага перыяду паказалі, што высокая знешняя залежнасць ад адной-дзвюх краін ставіць нас у слабае становішча, калі не сказаць больш. З-за гандлёвых войнаў, несправядлівых коштаў, дарагіх крэдытаў краіна страціла $ 9,5 млрд эканамічнага росту за пяць гадоў. А гэта пенсіі, стыпендыі, зарплаты бюджэтнікаў, падтрымка сем’яў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы зрабілі высновы. І ўжо рэалізуем стратэгію, каб да 2025 года ўплыў такіх фактараў быў мінімальным».

Для гэтага ствараецца новая інфраструктура паставак нафты і газу, ідзе дыверсіфікацыя крэдытнага партфеля і таварных патокаў, агрэсіўнае засваенне новых экспартных рынкаў.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь — экспартна арыентаваная краіна і, па сутнасці, «ўмантаваная» ў міжнародныя вытворчыя сувязі. «Цяпер ні ў якім разе нічога нельга разбураць, трэба абараніць людзей і прасоўваць эканоміку наперад хоць бы на 3-4% штогод. Гэта будуць сярэднесусветныя тэмпы росту», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.