Вы тут

Жыхар Магілёва пасяліўся ў чужым гаражы і распрадаваў адтуль маёмасць


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС з заявай звярнуўся 88-гадовы жыхар горада, які распавёў, што невядомы чалавек на працягу ліпеня выносіў маёмасць з яго гаража, размешчанага ў адным з блокаў па вуліцы Крупскай.


Пенсіянер пералічыў выкрадзенае за гэты час: рухавік з каробкай перадач, камплекты колаў, бампер ад аўтамабіля, металічныя вароты. Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 1870 рублёў, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС па падазрэнні ў датычнасці да названых падзей затрымалі 52-гадовага жыхара горада, які нагледзеў чужой гараж для асабістых патрэб.

Ён зрэзаў два навясных замка і пасяліўся ўсярэдзіне не належнага яму памяшкання. Пасля, асмялеўшы, мужчына стаў запрашаць туды сваіх прыяцеляў, з якімі яны разам распівалі і спіртныя напоі і засталіся начаваць. Калі праз тыдзень злачыннага правядзення часу ўладальнік гаража так і не з’явіўся, зламыснік стаў распрадаваць чужую маёмасць, а пасля нацэліўся на аўтамабіль, які стаяў там жа. Аднак ён паспеў толькі зняць з машыны рухавік — шакаваны ўладальнік гаража ўсё ж такі прыйшоў і выявіў, у што ператварылася належнае яму памяшканне. Ён адразу ж выклікаў праваахоўнікаў. Удалося высветліць, што ў планах у гаражнага «захопніка» быў нават яго продаж — на гэтай здзелцы ён таксама планаваў зарабіць грошы, якія пасля выдаткаваў бы на спіртныя напоі.

Мужчына быў затрыманы, у дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Магілёўскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.