Вы тут

Мiжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Поклiч Палесся» пройдзе 15 жнiўня


Мiжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Поклiч Палесся» пройдзе 15 жнiўня 2020 года. Прыхiльнiкi свята сустрэнуцца ў нацыянальным парку «Прыпяцкi», у аграгарадку Ляскавiчы Петрыкаўскага раёна. Галоўнай пляцоўкай для правядзення мерапрыемства стане гiсторыка-этнаграфiчны комплекс «Музей пад адкрытым небам».


Традыцыйна фестываль ужо больш за дзесяць гадоў збiрае ўдзельнiкаў i гасцей кожныя два гады, каб паказаць усю палiтру нацыянальных культур. Галоўнымi мэтамi гэтага культурнага свята з'яўляюцца захаванне i папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, вывучэнне i падтрымка гiсторыка-культурнай спадчыны Палескага рэгiёна, а таксама ўмацаванне творчых сувязяў жыхароў Беларусi, Расii, Украiны i стварэнне спрыяльных умоў для развiцця культурна-гiстарычнага i экалагiчнага турызму. Арганiзоўваецца фэст Гомельскiм i Брэсцкiм аблвыканкамамi, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўнай прыродаахоўнай установай «Нацыянальны парк «Прыпяцкi» i iншымi. Сёлета свята нацыянальных культур пройдзе шосты раз. Плануецца, што ў iм возьмуць удзел творчыя калектывы, майстры i рамеснiкi з розных раёнаў Брэсцкай i Гомельскай абласцей.

Вiзiтоўкай фестывалю з'яўляецца канцэрт фальклорных ансамбляў i народных калектываў. Як i раней, у гасцей фестывалю будзе магчымасць навучыцца новаму, пакаштаваць беларускiя стравы i азнаёмiцца з работамi народных майстроў, а магчыма, нават навучыцца нешта рабiць самiм.

Загаловак у газеце: «Поклiч Палесся» пачуем у жнiўнi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, што на Магілёўшчыне, робяць сваімі рукамі абразы для пабудаванай на іх тэрыторыі капліцы

Культавая пабудова, якая будзе асвечана на свята Пакроваў у гонар свяціцеля Патрыка, асветніка зямлі Ірландскай, ужо цалкам гатова, засталося толькі упрыгожыць храмавыя сцены іконамі.

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».