Вы тут

Магілёў — прыстанак iмператараў. Што яшчэ вядома пра абласны цэнтр


Дзе знаходзiлася самая вялiкая на тэрыторыi Беларусi ратуша? Якая царква ў гады Першай сусветнай была адной з самых заможных у Расiйскай Iмперыi? Майстры з якога горада зрабiлi iканастас для Новадзявочага манастыра i загарадную рэзiдэнцыю маскоўскага цара — палац у Каломенскiм? Калi паслухаеш расповеды магiлёўскага краязнаўца, гiсторыка, экскурсавода Алега Дзячкова, можна складаць асобную вiктарыну па гiсторыi гэтага абласнога цэнтра. Толькi па адной пешаходнай вулiцы Магiлёва ён можа вадзiць i ўражваць гасцей горада на працягу трох гадзiн. Нават на анлайн-экскурсii, што прайшла ў межах беларускага анлайн-фэсту «Вышка», далучыўшыся да вiртуальных вандровак «Гарады Беларусi вачыма мясцовых экскурсаводаў», ён доўгi час трымаў увагу zооm-вандроўнiкаў цiкавымi фактамi i архiўнымi здымкамi.


Калi б вы трапiлi ў Магiлёў у ХVI — ХVIII стагоддзях, даведалiся б, што гэта быў адзiн з самых заможных гарадоў на тэрыторыi Беларусi. Ужо ў канцы ХVI стагоддзя тут налiчвалася больш за 80 спецыяльнасцяў, склалiся магiлёўскiя школы архiтэктуры i гравюры. Тутэйшыя майстры былi добра вядомыя далёка за межамi горада. Але ў 1708 годзе на загад Пятра I горад быў спалены, i аднавiць былую велiч яму не ўдалося. Дарэчы, у горадзе пабывалi i сам Пётр I, i яго працiўнiк — шведскi кароль Карл ХII, апошнi нават «папрасiў» з ужо пацярпелага пасля пажару горада кантрыбуцыi, калi даведаўся, што гараджанам удалося сёе-тое прыхаваць.

Дамiнантай Губернатарскай (раней Гандлёвай плошчы) з'яўлялася магiлёўская ратуша, адна з самых высокiх на тэрыторыi Беларусi — каля 50 метраў! Дарэчы, ратушу наведаў iмператар Аўстра-Венгрыi Франц Iосiф. Ён прыехаў iнкогнiта на сустрэчу з расiйскай iмператрыцый Кацярынай II, вось толькi гараджане «апазналi» знакамiтага госця.

Пасля вайны ратушу было вырашана знесцi. А калі аб'екта не стала, пачалiся размовы пра яго аднаўленне, праўда, здзейснiлi гэта толькi ў ХХI стагоддзi. Цяпер тут знаходзiцца музей горада.

Самым высокiм мураваным будынкам у горадзе раней усё ж была не ратуша, а званiца Спаскай царквы, якую пабудавалi ў ХVII стагоддзi. На званiцы стаяў тэлескоп, таму яе звалi астранамiчнай вежай. Праўда, яна не перажыла савецкай эпохi — у 1920-х яе разабралi на камсамольскiм суботнiку на будматэрыялы.

У часы Першай сусветнай вайны ў горадзе знаходзiлася стаўка расiйскага iмператара Мiкалая II. Ён некалькi дзён жыў у iмператарскiм цягнiку, а пасля перабраўся ў палац губернатара. Тут жа гасцяваў i яго сын — царэвiч Аляксей.

Першая сусветная вайна паспрыяла росквiту Магiлёва. Калi тут знаходзiлася стаўка расiйскага iмператара, у горад прыбывалi не толькi тысячы афiцэраў, але i бамонд, тэатр аперэты.

Спынялiся ў горадзе як вядомыя расiйскiя палкаводцы (у тым лiку барон Урангель i генерал Дзянiкiн), так i хаўрускнiкi Мiкалая II — прадстаўнiкi Антанты...

Калi Магiлёў стаў ваеннай сталiцай у гады Першай сусветнай вайны, гэта паспрыяла i росквiту мясцовых храмаў. Так, Мiкалай II са сваёй свiтай часта наведваў Спаскую царкву. Сюды ж прыязджала iмператрыца, сваякi царскай пары, вялiкiя князi. Наведвальнiкi рабiлi вялiкiя ахвяраваннi, у вынiку Спаская царква стала адной з найбагацейшых у Расiйскай iмперыi...

Да нашага часу захаваўся касцёл Святога Станiслава. Некалi гэты храм наведвала Кацярына II. Да 1989 года тут знаходзiўся абласны архiў. А сёння пра гэты касцёл ведаюць нават за межамi Беларусi яшчэ i таму, што тут праходзiць мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «Магутны Божа».

У Верхнiм горадзе захаваўся былы фарны касцёл. Сёння гэта самая старажытная пабудова горада выкарыстоўваецца як склад.

Наогул, пра храмы горада можна было б расказваць даволi доўга. Яшчэ сто гадоў таму гiсторык, этнограф, калекцыянер, вядомы палiтычны дзеяч Iван Луцкевiч параўнаў Магiлёў з маленькай Прагай, бо ў горадзе было каля сотнi культавых будынкаў. Побач жылi праваслаўныя, каталiкi, знаходзiлася тут i яўрэйскае школiшча (кампактны раён пражывання яўрэяў са сваёй школай), але лепш пра ўсе гэтыя цiкавiнкi вы даведаецеся непасрэдна ў самiм горадзе — сюды сапраўды варта завiтаць.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв’ю: belarus-blog.de

Загаловак у газеце: Прыстанак iмператараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.