Вы тут

Звыш 700 млрд. долараў на адукацыю


Выдаткавана летась у Паднябеснай.


Летась у Кітаі выдаткавана звыш 5 трлн. юаняў (каля 706,6 млрд. долараў) на адукацыю, што на 8,74 проц больш у параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта паведаміла міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У прыватнасці, бюджэтныя выдаткі ўрада на адукацыю у 2019 годзе перавысілі 4 трлн. юаняў, прадэманстраваўшы рост у 8,25 працэнта ў гадавым вылічэнні, вынікае са справаздачы міністэрства. Таксама адзначаецца, што летась больш за 2,2 трлн. юаняў было выдаткавана на праграмы абавязковай адукацыі, на вышэйшую адукацыю было выдаткавана звыш 1,3 трлн. юаняў. Гэтыя лічбы адпаведна на 9,12і амаль 12 працэнтаў перавышаюць паказчыкі за папярэдні год.

Фота: emigrant.guru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.