Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 7 ліпеня з-за навальніц


Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 7 ліпеня з-за навальніц, піша БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы ў многіх раёнах, удзень па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, уначы ў асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 па паўночным захадзе да 19 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе. Удзень будзе 16-22 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах — плюс 23-28.

Прэв’ю: basarabia.md

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.