Вы тут

Мужчына загінуў ад удару токам у Драгічынскім раёне


У Драгічынскім раёне ад удару токам загінуў малады мужчына, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


Няшчасны выпадак адбыўся 2 ліпеня прыкладна а 20.00 у аграгарадку Вулька. Вясковец 1989 года нараджэння займаўся рамонтам у сваім доме. У прыватнасці, замешваў будаўнічы раствор пры дапамозе электрадрылі. Як мяркуецца, вада з раствора патрапіла на пашкоджаны кабель прылады. Ад удару токам мужчына памёр.

Праводзіцца праверка. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

У загінулага засталіся чацвёра дзяцей.

Прэв’ю: shliah.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.